Беларусі – хрысціянскую палітыку!. 21.by

Беларусі – хрысціянскую палітыку!

09.08.2010 19:34 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Нацыянальная Рада Беларускай хрысціянскай дэмакратыі зацвердзіла тэзы прэзідэнцкай праграмы кандыдата ад БХД Віталя Рымашэўскага. Прапануем дакумент Вашай увазе.

1. Беларусі – сумленную палітыку

Галоўнае, што людзям трэба ад улады – сумленнасць. Хлусіш, не выконваеш абяцанняў – у адстаўку. Крадзеш – у турму. Чым больш хрысціянаў на дзяржаўных пасадах – тым больш сумленнай будзе палітыка. Правядзем выбары ўсіх узроўняў без фальсіфікацый. Мэры гарадоў і мястэчак будуць выбірацца, а не прызначацца. Вернем законнасць у суды, пракуратуру, міліцыю. Рынкавая эканоміка будзе сацыяльна арыентаванай. Максімальна спросцім падаткаабкладанне: кожны беларус зможа без бухгалтарскай адукацыі лічыць свае падаткі.

2. Беларусь – без карупцыі!

Колькасць чыноўнікаў паменшым у тры разы: менш чыноўнікаў – менш карупцыі. Прымем “закон Лінкальна”: той, хто дакажа факт карупцыі, атрымае 25% ад выяўленага. Не дапусцім раскрадання агульнанароднай маёмасці. Забяспечым недатыкальнасць законна набытай прыватнай уласнасці. Увядзем прыватную ўласнасць на зямлю. Мы за вяртанне ўсіх святыняў, адабраных у вернікаў у камуністычныя часы. Аднаўленчае правасуддзе: акцэнт не на пакаранне, а на кампенсацыю ўрону і прымірэнне бакоў.

3. Беларусь – гэта свабода

Кожны чалавек і народ мае свабоду, дадзеную Богам. Мы забяспечым рэальную свабоду веры: новы закон, падрыхтаваны прадстаўнікамі ўсіх канфесій. Цэрквам – падатковыя льготы: менавіта Царква здольна аздаравіць маральную атмасферу ў грамадстве і ўзяць на сябе клопат пра неабароненых. Свабода СМІ: адмена палітычнай цэнзуры. Свабода прадпрымальніцтва: для заснавання бізнесу – ніякай бюракратыі. Вольны дробны і сярэдні бізнес – аснова нацыянальнай эканомікі.

4. Беларускае самакіраванне

Мясцовае самакіраванне – аснова любой паспяховай дзяржавы. Праблема павінна вырашацца на тым узроўні, на якім яна існуе (субсідыярнасць). У кожным горадзе, мястэчку, вёсцы, мікрараёне будзе свая выбарная Рада. Уладу – людзям, якія жывуць тут, а не раённай ці абласной мафіі. Адміністрацыйная рэформа: кіраванне краінай будзе больш эфектыўнае, калі Беларусь будзе падзеленая не на шэсць савецкіх абласцей, а на 23 рэгіёны (Аршанскі, Бабруйскі, Баранавіцкі і г.д.).

5. Беларусь – заможная краіна

Чалавек – вобраз і падабенства Божае. Дзяржава – для чалавека, а не чалавек для дзяржавы! Сацыяльныя гарантыі пенсіянерам, маламаёмасным, сіротам і інвалідам. Створым спрыяльны інвестыцыйны клімат. Забяспечым заробкі еўрапейскага ўзроўню. Вышэйшая адукацыя будзе фінансава даступнай і эфектыўнай. Асаблівы клопат і увага – пераадоленню наступстваў Чарнобылю і падтрымцы таленавітай моладзі. Галоўныя бюджэтныя расходы – не на дзяржаву, армію і КДБ, а на адукацыю, навуку і ахову здароўя.

6. Беларусь – еўрапейская краіна

Еўропа была збудаваная на хрысціянскіх каштоўнасцях. Свабода, справядлівасць, культура, узровень жыцця – вынікі хрысціянства. Мы ідзем у Еўропу, каб разам з суседзямі адраджаць еўрапейскія хрысціянскія каштоўнасці. З Расіяй – узаемавыгадныя сяброўскія дачыненні. Беларусь – нейтральная краіна. Беларусі – еўрапейская эканоміка, заснаваная на навука- і працаёмістай вытворчасці, транзіце, сэрвісе, турыстычным бізнесе, інфармацыйных і экалагічных тэхналогіях.

7. Уся моц дзяржавы – на падтрымку сям’і

Дзяржаўная праграма змяншэння абортаў і разводаў. Падатковыя льготы – сем’ям, асабліва шматдзетным. Сямейнаму бізнесу – падтрымку. Увядзенне мацярынскага капіталу. Крэдыты на жыллё і набыццё маёмасці маладым сем’ям. Комплекс мерапрыемстваў па змаганні з усеагульнай алкагалізацыяй. Вынесем гульнявыя зоны і казіно за тэрыторыі населеных пунктаў. Спынім прапаганды разбэшчанасці.

Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тэзы прэзідэнцкай праграмы кандыдата ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика