Лось Уладзімір прадказаў вынікі ўборачнай. 21.by

Лось Уладзімір прадказаў вынікі ўборачнай

11.08.2010 15:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вядомы беларускі лось-прадказальнік Уладзімір вызначыў сёння вынік ўборачнай. Як і кожны мінулы год, яму паставілі 2 кармушкі, на адной з якіх было напісана «<10 млн.», а на другой — «> 10 млн.»

Лось не адразу выбраў правільнае рашэнне. Восем разоў запар ён падыходзіў да кармушкі са знакам менш, аднак атрымліваў па мордзе. У выніку гэтую кармушку зусім прыбралі і Уладзімір вызначыўся правільна.

Аграрыі не могуць нарадавацца, бо на працягу 15 гадоў лось ні разу не памыляўся. Ды і сама жывёла ўжо пачала разумець, што вялікія намалоты ў інтарэсах усёй краіны. Тым больш пасля таго, што здарылася з мінулым прадказальнікам — ласём Генадзем, які не гаварыў праўды.

Таксама нагадаем, што Уладзімір беспамылкова ўгадвае вынікі не толькі ўборачнай, але і ўсіх выбараў.

Падзяліцца навіной: 
newsbelarus.net

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта атрымалася ў яго толькі з восьмай спробы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика