Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 14 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць.Ноччу ў асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Днём пераважна без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 18—24°С, днём ад 33°С па паўночным захадзе да 39°С па паўднёвым усходзе краіны.
У Мінску ў суботу пераменная воблачнасць, без ападкаў. Вецер паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, днём парывы да 12 м/с. Тэмпература паветра ноччу 20—22°С, днём прыкладна 35°С.
У наступныя двое сутак, 15 і 16 жніўня, у Беларусі захаваецца вельмі гарачае надвор'е. 15 жніўня прагназуецца невялікая воблачнасць. У асобных раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 18—25°С, днём 33—37°С, па ўсходзе 38—39°С. 16 жніўня чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу 19—25°С, днём ад 30°С па захадзе да 39°С па ўсходзе краіны.
У Мінску 15 жніўня пераменная воблачнасць, без істотных ападкаў. Вецер усходні, паўднёва-ўсходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу 20—22°С, днём прыкладна 35°С.
Сіноптыкі папярэджваюць пра "надзвычайную пажарную небяспеку" ва ўсходніх раёнах Гомельскай і Магілёўскай абласцей 14—16 жніўня.