Я таксама бачыў Барыса Беразоўскага. 21.by

Я таксама бачыў Барыса Беразоўскага

01.09.2010 12:05 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У працяг тэмы пра лёнданскую вулічную палітыку, цяпер з расейскім акцэнтам.

Знаёмцы ў Расеі часьцяком жартаўліва пытаюцца пры сустрэчы, «ну як там Раман Абрамовіч у Лёндане?» Як там Абрамовіч ня ведаю, але як іншы расейскі былы алігарх — давялося сёньня пабачыць на пікеце ў падтрымку свабоды сходаў у Расеі, што сабраў некалькі дзясяткаў расейскіх маладзёнаў і інтэлігентаў-разначынцаў насупраць амбасады РФ.

Барыс Беразоўскі і ягоны мачо-ахоўца © фота Алеся Чайчыца

Яўгені Чычваркін © фота Алеся Чайчыца

Уладзімір Букоўскі © фота Алеся Чайчыца

Уладзімір Букоўскі і калега з UKIP © фота Алеся Чайчыца

Пастарэлы і пасівелы Платон Еленін у атачэньні камічнага выгляду ахоўцаў зь лютымі тварамі і ў чорных акулярах трымаў плякат «Я тебя породил, я тебя и уйму» — маўляў, я цябе, Уладзімеру Пуціне, спарадзіў, я цябе і ўтаймую. Пастаяўшы паўгадзіны пад бліцамі фотаапаратаў, чые фотаздымкі праз пару гадзін пястрэлі па расейскім ЖЖ, былы алігарх зьехаў у невядомым кірунку.

Спачатку падумаў, што калі б я загадзя ведаў, што перад расейскай амбасадай будзе Беразоўскі, я бы сумняваўся, ці ісьці туды. Але потым узгадаў, што ў Маскве прыстойныя людзі не пераймаюцца выходзіць на мітынгі побач зь лімонаўцамі, і супакоіўся. Дэмакратыя ж. Абы мэта адна.

Акрамя таго ў першы раз пабачыў знакамітага скандаліста-прадпрымальнікаЯўгенія Чычваркіна, які хаваецца ў Брытаніі ад перасьледу. Высокі мужны і нейкі таксама немалады ўжо барадаты Чычваркін нагадаў тварам хутчэй расейскага купца 19 стагодзьдзя — каб не адметная чычваркінская жоўтая цішотка з двохсэнсоўным малюнкам і рознакаляровы спартова-тынэйджэрскі гадзіньнік на руцэ.

Нарэшце, бліжэй да канца пікета падыйшоў дысыдэнт Уладзімір Букоўскі разам з адным зь лідараў UKIP, «Брытанскай незалежніцкай партыі», чыім актыўным прыхільнікам ёсьць сам Букоўскі.

Абыйшлося без АМАПа і нават без правакацый з боку прокрамлёўскай моладзі. Нават неяк нязвыкла.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Чайчыц

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спачатку падумаў, што калі б я загадзя ведаў, што перад расейскай амбасадай будзе Беразоўскі, я бы сумняваўся, ці ісьці туды.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика