Якім палітычным мэтам магла служыць расправа над Бябеніным?. 21.by

Якім палітычным мэтам магла служыць расправа над Бябеніным?

04.09.2010 23:13 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мэтам перадвыбарнага запалохвання незалежных СМІ? Бябенін кіраваў самым рэзкім з іх. Але такіх дзікіх метадаў расправы раней не ўжывалася. Чаму менавіта цяпер?

Яшчэ адна мэта, якую маглі пераследаваць невядомыя забойцы, — нагнятанне напружання напярэдадні выбараў.

На каго падае першае падазрэнне, калі ў аўтарытарнай краіне гіне пры цьмяных абставінах апазіцыйны журналіст?

Вядома, на тых, хто пятнаццаць гадоў зачыняў СМІ, біў камеры, садзіў журналістаў. Беларусь мае найгоршыя паказнікі свабоды прэсы ў Еўропе. У дэмакратычных краінах журналістаў не забіваюць па палітычных матывах.

Суіцыд, сыходзячы з таго, што мы ведаем пра Бябеніна і ягоныя апошнія дні, выглядае малаімаверным. На дачу напівацца не едуць аўтамабілем. «Беларускі бальзам» не п’юць асобна, тым больш — мужчыны. «Беларускі бальзам» — гэта з шэрагу стэрэатыпаў пра беларуса. Кшталту «гарэлка-ікра-балалайка» ў дачыненні да расейцаў.

Калі самагубства інсцэнізаванае, то хто тое мог зладзіць? Няўжо нейкая замежная група можа так прывольна дзейнічаць у Беларусі? У гэта цяжка паверыць.

Кіраўнік дзяржавы мусіць узяць расследаванне пад асабісты кантроль. І яно павінна быць празрыстым.

Калі гэтая трагедыя — справа тых сілаў, што хочуць стварыць хаос у краіне напярэдадні выбараў, — магчымыя і іншыя здарэнні. У выпадку калі ўсё будуць спісваць на самагубства, гэта развяжа рукі забойцам.

Падзяліцца навіной: 
Каментар Рэдакцыі

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кіраўнік дзяржавы павінен узяць расследаванне пад асабісты кантроль. Каментар Рэдакцыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика