«Голас Расіі»: праз паўгода ўлада ў Беларусі можа змяніцца
13.09.2010 09:42
—
Разное
|
Апазіцыйныя кандыдаты прапануюць Расіі новы фармат адносін, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве. Як перадае радыёстанцыя «Голас Расіі», адносіны Масквы і афіцыйнага Мінска ў найбліжэйшы час могуць пагоршыцца. Такое становішча будзе захоўвацца да таго часу, пакуль ля ўлады застаецца Аляксандр Лукашэнка, лічаць эксперты. Тым часам незадоўга да выбараў новага кіраўніка беларускай дзяржавы прадстаўнікі апазіцыі выступаюць за ўмацаванне і развіццё сувязяў з Расіяй. Апазіцыйныя кандыдаты маюць намер прапанаваць Расіі новы фармат адносін, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве, пазбаўлены залішняй ідэалагізаванасці. Такой пазіцыі прытрымліваюцца ўмераныя кандыдаты, якія выступаюць за актыўны дыялог паміж Мінскам і Масквой. Нацыяналістычна настроеныя палітыкі Ён абвяшчае рух да ЕС на фоне відавочных паляпшэнняў стасункаў з Расіяй. Так можа быць і ў выпадку з Беларуссю, перакананы каардынатар кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і адзін з магчымых кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў: «Я лічу, што Беларусь і Расія заўсёды будуць стратэгічнымі партнёрамі. Але, тым не менш, мы павінныя быць у Еўропе. І тут ніякай супярэчнасці няма». Вядома, еўрапейскія кантакты трэба захоўваць, але яны ніколі не заменяць адносінаў з Расіяй, у сваю чаргу лічыць дырэктар беларускага Інстытута эканомікі Пётр Нікіценка: «Аб’ектыўна пытанне пра тое, каб Беларусі змяняць адносіны з Расіяй і пераходзіць на адносіны з Захадам, не стаяла ніколі. Бо Расія — гэта інтэлектуальная і рэсурсавая кладоўка свету, а мы знаходзімся побач». Выпадак са смерцю беларускага апазіцыйнага журналіста Алега Бябеніна зноў абвастрыў дыскусію вакол лёсу палітычнай апазіцыі ў рэспубліцы. Журналіст сайта charter97.org Наталля Радзіна сцвярджае, што у самазабойства Бябеніна не верыць ніхто з яго сяброў і сваякоў. Наталля Радзіна ўпэўненая ў захаванні канструктыўных «У Беларусі няма антырасійскіх настрояў. Беларусы ставяцца да расійцаў вельмі добра. Мы — суседскія краіны, братэрскія народы. Таму тут можа ісці гаворка толькі пра пагаршэнне стаўлення да дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі. Вельмі важна, што сёння кіраўніцтва Расіі пачало казаць праўду аб тым, што адбываецца ў Беларусі», — сказала Наталля Радзіна у інтэрв’ю «Голасу Расеі». Гэтыя словы яшчэ раз пацвярджаюць, што беларуская апазіцыя, яшчэ Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апазіцыйныя кандыдаты прапануюць Расіі новы фармат адносін, заснаваны на добрасуседстве і партнёрстве. Як перадае радыёстанцыя «Голас Расіі», адносіны... |
|