Сюрпрыз
15.09.2010 10:47
—
Разное
|
Якая нам справа да разборак між Мядзведзевым і Лужковым? Піша Віталь Тарас.
Прэзідэнту Расіі Дзмітрыю Мядзведзеву 14 верасня споўнілася 45 гадоў. Дата не зусім круглая, таму абышлося без юбілейных святкаванняў і адмысловых тэлепраграм. Кіраўнік Расійскай Федэрацыі правёў аўторак у сваёй летняй рэзідэнцыі ў Сочы, хоць гэты дзень для яго афіцыйна працы. Тым не менш, Мядзведзеў атрымаў віншаванні ад прэзідэнта Украіны Януковіча па тэлефоне, а таксама ад прэзідэнта Казахстана Назарбаева. Імя Аляксандра Лукашэнкі ў паведамленнях пра дзень расійскіх СМІ ў сувязі з тэмай віншаванняў не згадвалася. Што тычыцца Уладзіміра Пуціна, дык адно з агенцтваў паведаміла, што Гэта яшчэ зусім не азначае, што час Лужкова і яго жонкі Батурынай разам з фірмай «Інтэка» скончыўся. Прынамсі, урад Масквы падаў ужо ў суд на згаданыя тэлеканалы, а Лужкоў у інтэрвью абверг усе абвінавачанні на свой адрас — у тым ліку, у карупцыі. Некаторыя палітолагі не без падстаў мяркуюць, што калі б у Мядзведзева было дастаткова сіл, каб зняць Лужкова з пасады (а ён даўно гэтага дамагаецца) фільмаў з мэтай яго дыскрэдытацыі папросту не было б. Дарэчы, тое самае можна сказаць і ў адносінах да «тэлесерыяла» пра Лукашэнку. Як вядома, Лужкоў адкрыта выступіў супраць змены маршруту хуткаснай магістралі, для будаўніцтва якой пачалі вырубаць лес у Хімках, хоць прэзідэнт даручыў разгледзець розныя варыянты, у прыватнасці, больш бяспечныя з экалагічнага гледзішча. Пры гэтым мэр апеляваў не да Здавалася б — якая нам справа да разборак унутры расійскай улады ды высвятлення адносінаў паміж цяперашнім прэзідэнтам Расіі і найбольш рэальным прэтэндэнтам на будучы шасцігадовы прэзідэнцкі тэрмін? Магчыма, звычайных выбарцаў у Беларусі гэта не вельмі цікавіць. А вось Аляксандру Лукашэнку яны павінны толькі радаваць. Як заўжды, яму вельмі пашанціла. Не выключана, што ўвага расійскіх СМІ хутка цалкам пераключыцца на перыпетыі вакол мэра Лужкова і магчымы раскол у вярхоўным тандэме. І тады анансаваны працяг серыяла «Хросны бацька» ні ў верасні, ні пазней мы не ўбачым. А пра інфармацыйную вайну і «цапанне за розныя месцы» усе, у тым ліку Лукашэнка і Пуцін, забудуць. Тады сёлетнія выбары зноў пройдуць пры спрыяльным для ўлады інфармацыйным надвор’і… Віталь Тарас
|
|