Далей — прорва
15.09.2010 10:47
—
Разное
|
Вынікі перапісу паказваюць, што маем наглядныя вынікі жорсткай русіфікацыі — горшыя, чым за цара й за Сталіна. Піша Вінцук Вячорка. Адсотак насельнікаў Беларусі, якія прызнаюць беларускую мову роднаю, паводле дадзеных дзевяці перапісаў * У межах Менскай, Магілёўскай, Віцебскай, Віленскай, Горадзенскай губэрняў. ** У межах БССР да верасьня 1939. Кожны навучальны год пачынаецца з déjà vu. Малодшае дзіця прыносіць са школы некароткі сьпіс дадатковых матэрыялаў, працоўных сшыткаў, дапаможнікаў, атлясаў, якіх вучням не выдае (за грошы!) школьная бібліятэка ды якія трэба самому купіць. І пачынаецца штодзённае гайсаньне: «Адукацыя» на Хмяльніцкага — «Акадэмкніга» — Цэнтральная кнігарня — і г.д. Мінае другі тыдзень вучобы, а я знайшоў толькі адзін патрэбны працоўны сшытак: «Хімію» для 7 клясы. Іншых — для геаграфіі, фізыкі, ангельскае мовы — знайсьці не магу. Бо я і мае дзеці нясем на сабе крыж беларускамоўнасьці. Вэрсіі гэтых дапаможнікаў для расейскіх школаў — ёсьць, ляжаць стосікамі на паліцах. На пытаньне, ці ёсьць яны Я спачатку нямею, а потым кажу: дык жа вы — частка сыстэмы міністэрства адукацыі, абавязанага даць майму дзіцяці магчымасьць паўнацэнна вучыцца Няма адказу. І ўжо сам сабе разважаю: праз датацыі прыватнай фірме, празь дзяржаўныя выдавецтвы, як заўгодна. Бо гэта беларуская дзяржава ці куды? Або прызнайце сябе ня здольнымі забясьпечыць нашае права і зачыняйце дэкрэтам і так нешматлікія беларускія школы, як калісьці гвалтам зачынілі Гуманітарны ліцэй.Я загартаваны барацьбой за беларускі садок і школу для двух старэйшых дзяцей і, натуральна, мы пройдзем праз гэтыя параўнальна невялікія перашкоды. Добра, што хаця школа ў цэнтры гораду ёсьць. У першыя клясы якой сёлета быў аншлягавы набор — а значыць, кола людзей, гатовых адольваць выпрабаваньні дзеля гарманічнага разьвіцьця сваіх дзяцей, не зьмяншаецца. Але ж абсалютная бальшыня любога грамадзтва ўнікае выпрабаваньняў… Вось доказ. Усе пачулі першыя вынікі перапісу насельніцтва 2009 году. Ягоны моўны аспэкт — на дыяграме. Яшчэ калі перапіс плянаваўся, мы з калегамі пачалі біць у званы з прычыны зьмены традыцыйных дэфініцыяў. Так, «родная мова» ў перапісным блянку тлумачылася як «мова, засвоеная першаю ў раньнім дзяцінстве». У нашай жа традыцыі родная мова — тая, якую чалавек успрымае як каштоўнасьць. Апытальнікаў не інструктавалі, як пазначаць варыянты беларускае мовы ў вуснах грамадзянаў: дыялектныя формы, гарадзкія кайнэ, Відаць, паводле задумы арганізатараў, ён меў паказаць, у якой ступені людзі атаесамляюць сябе зь беларускаю моваю незалежна ад цяперашняга валоданьня яе літаратурнаю формаю. І паказаў. Усяго за 10 гадоў працэнт насельніцтва, якое лічыць беларускую мову роднаю, упаў з 73,7% да 53%. Адсотак жа беларусаў, якія лічаць роднаю мову свайго народу, абваліўся з 85,6% да 60%. Такая радыкальная й хуткая ( Беларусь — адзіная з постсавецкіх краінаў зь дзьвюма дзяржаўнымі мовамі (хаця даволі было паглядзець на сумны прыклад Ірляндыі). Адзіная, кіраўнік якой непаважліва выказваўся ў адрас мовы свайго народу. Адзіная, дзе колькасьць Савецкая русыфікацыя была павольная і, здавалася, няўхільная, але глыток свабоды й надзеі ў канцы Таму я ня веру ў ператварэньне саўла ў паўла, у тое, што выпрашаныя ва ўлады Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі перапісу паказваюць, што маем наглядныя вынікі жорсткай русіфікацыі — горшыя, чым за цара й за Сталіна. Піша Вінцук Вячорка.
|
|