Астранамічная восень прыйдзе ў Беларусь 23 верасня
21.09.2010 14:51
—
Разное
|
Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, у 6 гадзін 9 хвілінаў паводле беларускага часу сонца перасячэ нябесны экватар і пяройдзе з паўночнага паўшар"я нябеснай сферы ў паўднёвае. Такое здараецца толькі два разы ў год - у дні вясновага і восеньскага раўнадзенства. Дзённае свяціла раніцай будзе ўзыходзіць сапраўды на ўсходзе і ўвечары заходзіць сапраўды на захадзе, а дзень зраўняецца з ноччу. Аднак з-за рэфракцыі, якая як бы "прыўздымае" Сонца над гарызонтам, светлавы дзень доўжыцца ўсё ж некалькі даўжэй. Па народным календары, у гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая працягнецца да 14 кастрычніка. Лічыцца: якое надвор"е будзе ў дзень раўнадзенства, такая будзе і восень. Таксама народныя прыкметы кажуць: чым верасень сушэйшы і цяплейшы, тым пазней наступіць сапраўдная зіма. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэты дзень пачынаецца залатая восень, якая працягнецца да 14 кастрычніка. |
|