Каза-вандроўніца самастойна села ў дызель-цягнік і прыехала ў Віцебск
21.09.2010 14:51
—
Разное
|
Вецер падарожжаў паклікаў казу, і яна вырашыла адправіцца ў вандраванне на дызель-цягніку. Гэту не казачную, а самую што ні на ёсць сапраўдную гісторыю расказаў начальнік Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце Сяргей Стэльмах. Жыў-быў у вёсцы Ляхі Віцебскага раёна дзед, і была ў яго каза, звычайная беленькая козачка. Кожны дзень пенсіянер вадзіў яе на пашу, навязваў і пакідаў пажаваць свежай траўкі. Але ў адзін цудоўны (для козы) дзень прывязь аслабла, і каза адчула, што такое сапраўдная казіная свабода: ясі, што хочаш, ідзі, куды хочаш. І пайшла. Праз нейкі час прыйшла яна на чыгуначную станцыю Лычэўскага, а тут і дызель-цягнік Орша - Віцебск пад"ехаў. Залезла каза ў вагон (праўда, далей тамбура не пайшла, можа, пасаромелася, што без білета едзе), і павёз яе поезд у абласны цэнтр - за 30 км ад роднай вёскі і ад любімага гаспадара. Даехала каза да Віцебска, а тут яе сустракаюць добрыя малайцы з аддзела ўнутраных спраў на траснспарце. Аказваецца тыя, хто ехаў у цягніку, звярнулі ўвагу на незвычайную пасажырку і паведамілі пра гэта машыністу. Ён, у сваю чаргу, перадаў інфармацыю супрацоўнікам міліцыі. Вось і сустрэлі яны вандроўніцу, завялі яе адпачыць у багажнае аддзяленне. А самі тым часам пачалі шукаць гаспадароў. Апыталі пасажыраў, высветлілі, дзе прыкладна каза села ў дызель, абзванілі вясковыя магазіны і даведаліся, што пенсіянер з Ляхаў шукае сваю козачку. Прыехаць за ёй дзядуля не змог - стары. Давялося ўчастковаму міліцыянеру везці прапажу дадому. Кажуць, у дарозе каза паводзіла сябе ціха. Гаспадару яе перадалі пад распіску прама на станцыі. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыў-быў у вёсцы Ляхі Віцебскага раёна дзед, і была ў яго каза, звычайная беленькая козачка.
|
|