250 грэцкіх рукапісаў з’явяцца ў інтэрнэце. 21.by

250 грэцкіх рукапісаў з’явяцца ў інтэрнэце

28.09.2010 13:39 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сярод адсканаваных рукапісаў, якія будзе паступова выкладаць у сеціва Брытанская бібліятэка, можна будзе ўбачыць байкі Эзопа, а таксама сотні іншых старажытных манускрыптаў. Убачыць увесь архіў можна будзе бясплатна – такім чынам арганізатары праекту спадзяюцца дапамагчы гісторыкам і філолагам.

Брытанская бібліятэка ўжо зрабіла алічбоўку часткі архіву – у мінулым годзе быў апублікаваны Сінайскі кодэкс (адзін са старэйшых спісаў Старога і Новага запаветаў). Акрамя таго. Брытанцы забяспечылі для чытачоў онлайн-доступ да Евангелля з Ліндысфарна – кнізе, што была створана ў канцы VII – пачатку VIIIстагоддзяў. Гэтаксама з’явіліся ў сеціве чарцяжы Леанарда да Вінчы.

Падзяліцца навіной: 
ЮУ, паводле lenta.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сярод адсканаваных рукапісаў, якія будзе паступова выкладаць у сеціва Брытанская бібліятэка, можна будзе ўбачыць байкі Эзопа, а таксама сотні іншых старажытных...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика