Гэты тыдзень у Беларусі абяцае быць халодным і без ападкаў
04.10.2010 16:54
—
Разное
|
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Скандынаўскі антыцыклон над еўрапейскай часткай Расіі будзе ахопліваць сваім уплывам і нашу краіну і падтрымліваць у асноўным малавоблачнае, сухое, але даволі халоднае надвор’е. Асабліва халодна будзе ў начныя гадзіны. З 5 па 7 кастрычніка пад раніцу ў многіх раёнах Беларусі чакаюцца замаразкі ад нуля да мінус 5 градусаў.Толькі месцамі тэмпература паветра складзе плюс 1–3 градусы. Удзень кастрычніцкае сонца будзе праграваць паветра ад 7 да 13 градусаў цяпла. Захаваецца ўплыў антыцыклону і ў канцы тыдня. Беларусь будзе знаходзіцца на яго перыферыі, таму ў некаторых раёнах з’явяцца аблокі. Аднак у асноўным абыдзецца без ападкаў. Месцамі ў начныя і ранішнія гадзіны магчымы туман. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад нуля да 3 градусаў цяпла. На глебе і месцамі ў паветры чакаюцца замаразкі ад мінус 1 да мінус 4 градусаў. У дзённыя гадзіны паветра прагрэецца да плюс 8–13 градусаў. Такі тэмпературны рэжым у асноўным на 3–5 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму, удакладніла галоўны сіноптык гідраметэацэнтра. У сувязі з паніжэннем у начныя гадзіны тэмпературы да мінус 5 градусаў па рэгіёнах перададзена штармавое папярэджанне, сельгасарганізацыям рэкамендавана не пакідаць на адкрытым паветры выкапаныя караняплоды. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава.Скандынаўскі антыцыклон над еўрапейскай часткай Расіі будзе ахопліваць сваім...
|
|