Кардынал Томка: Сур`ёзны грэх прычыняе шкоду людскім душам больш цяжкую, чым праказа
11.10.2010 09:35
—
Разное
|
Сур`ёзны грэх прычыняе шкоду людскім душам больш цяжкую, чым праказа — арганізму, адзначыў пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI былы прэфект ватыканскай Кангрэгацыі евангелізацыі народаў кардынал Ёзаф Томка ў сваёй прамове ў Маладзечанскім касцёле Святога Юзафа (Мінская вобласць) падчас імшы, якая адбылася 10 кастрычніка. Паводле яго слоў, цяжкі грэх «разбурае жыццё ласкі ў сэрцах і з`яўляецца прычынай духоўнай смерці». «Калі мы паміраем у стане цяжкага граху, то рызыкуем нашым вечным шчасцем», — пакрэсліў кардынал. Ен адзначыў, што жыццё ва ўмовах цяжкага граху «спусташае і напаўняе роспаччу». «Унутры мы заўсёды чуем голас, які пастаянна абвінавачвае зло і пазбаўляе сэрца спакою. Гэта ён, голас сумлення, заклікае нас вылечваць і выпраўляць зло, спрабуе загойваць нашы сэрцы, каб мы вярнуліся ў праўдзівы кантакт з нашым Айцом і з сям`ёй Божай. Пошук збаўлення з`яўляецца выратаваннем нашай душы, ачышчэннем яе ад ранаў, якія мы самі нанеслі сур`ёзным грахом. Наша сумленне — гэта голас Бога, які праходзіць побач нас, як Хрыстос Збавіцель праходзіў непадалёку ад дзесяці пракажоных. Ён прапануе і нам выратаванне», — сказаў кардынал. Паводле яго слоў, касцёл патрабуе ад вернікаў хоць бы раз на год прыступаць да споведзі, падчас якой «душа аднаўляе сваё здароўе і сваю ўнутраную прыгажосць, чалавечае сэрца знаходзіць прымірэнне з Богам і людзьмі, а грэшнік, які пакаяўся, можа спакойна аднавіць сваё жыццё, як дзіця Божае, якому Збаўца абяцаў вечнае шчасце». Папскі легат заклікаў вернікаў «часцей карыстацца з сакраменту пакаяння, які Бог даў ў нашае распараджэнне».Yа сустрэчу з Ёзафам Томка сабралася каля трох тысяч чалавек. Кардынал Ёзаф Томка з 7 кастрычніка знаходзіцца ў Беларусі па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, мітрапаліта Раніцай 11 кастрычніка папскі легат плануе вярнуцца ў Ватыкан. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сур`ёзны грэх прычыняе шкоду людскім душам больш цяжкую, чым праказа — арганізму, адзначыў пасланнік папы рымскага Бенедыкта XVI былы прэфект ватыканскай... |
|