Грыбаўскайце прымалі на дыване з плямамі. 21.by

Грыбаўскайце прымалі на дыване з плямамі

21.10.2010 18:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Міжнародныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні даюць рэдкую магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без рэтушы.

Бо на такія сустрэчы вымушана дапускаюць фатографаў не толькі з лукашэнкаўскіх СМІ. Свет бачыць не толькі самога Лукашэнку, але і інтэр’еры. Ці экстэр’еры. Па сітуацыі. Гэтым разам кіраўнік Беларусі сустракаў літоўскую госцю каля сваёй рэзідэнцыі пад дажджом, сам трымаў над ёй парасон. Але ў кадр трапіў і належны для рангу чырвоны дыван. А на ім — нейкія вялізныя плямы. Непарадак…

Ці справа можа быць у дажджы? У салярцы, што накапала з «Мерседэса» Чавеса на тратуарную плітку і цяпер праступіла праз кілім?

Высокія госці рэдка наведваюць Беларусь. У прынцыпе, ёсць час, каб здаць чырвоны дыван у хімчыстку.

Падзяліцца навіной: 
Сяргей Гезгала

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Міжнародныя сустрэчы на найвышэйшым узроўні даюць рэдкую магчымасць пабачыць Аляксандра Лукашэнку без рэтушы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика