Пачобут пра Кустурыцу: SOME, як вядома, LIKE IT HOT
10.11.2010 18:05
—
Разное
|
Я шмат разоў, чуў ад сяброў, што жывуць у дэмакратычных краінах: «Дэмакратыя — гэта нуда. У вас, (у сэнсе ў РБ), нягледзячы ні на што, весялей». Сапраўды, пры дэмакратыі палітык увесь час знаходзіцца пад кантролем — канкурэнцыя, СМІ, грамадская думка… У выніку заходнія лідары, якія моляцца на сацыялагічныя даследаванні, выглядаюць прэсна і нецікава. І няма чаго дзівіцца, калі іхняе заданне — увесь час падабацца большасці. Прычым не ўяўнай, а цалкам канкрэтнай — каб 51 працэнт быў. Ну якое тут натхненне можа атрымаць творца ад сустрэчы з такім вось Спіс інтэлектуалаў, якія захапляліся таталітарызмам, вялікі. Яны пхаліся да Сталіна і Гітлера, да Мао і Кастра. Колькі паважаных людзей можна пабачыць на здымках у таварыстве гэтых крывавых пачвараў… Аўтарытрарызм, а раней таталітарызм, заўсёды быў прывабнай альтэрнатывай заходняй дэмакратычнай нудзе. Калі, зразумела, параўноўваць гэтыя рэчы седзячы ва ўтульным кафэ, скажам, у Парыжы ці любым іншым ландоне, папіваючы капучына. Таму Олівер Стоўн, напрыклад, захапляецца Кастрам. Нават фільм пра старога Фідэля зняў. А іншы знакаміты рэжысёр, нядаўна прыляцеў у Мінск сваім уласным самалётам, каб наведаць нашага славяскага віцязя. Зразумела, зусім інакш выглядае справа, калі ты глядзіш на аўтарытарызм не звонку, а знутры і на ўласнай скуры адчуваеш усю хвалёную незалежнасць Punkt widzenia zależy od punktu siedzenia і гусь свіне не таварыш. Эмпатыя не заўсёды ўласцівая творцам. Іх захапляе не толькі дабро, але і зло. Так было, так ёсць і так будзе.Але, магчыма, тата самага вядомага хлопчыка ў краіне ў выніку менавіта гэтага візіту хаця б «прыабшчыўся» да вялікага мастацтва. — Я не глядзеў, мне раздрукоўку далі — сказаў Аляксандар Рыгоравіч нядаўна пра відэазварот расійскага прэзідэнта. Спадзяюся, цяпер Кустурыцу Рыгоравіч не па раздрукоўках ведае.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я шмат разоў, чуў ад сяброў, што жывуць у дэмакратычных краінах: «Дэмакратыя — гэта нуда. У вас, (у сэнсе ў РБ), нягледзячы ні на што, весялей». Сапраўды, пры...
|
|