Прэзентацыя манеты часоў Грунвальдскай бітвы
15.11.2010 10:47
—
Разное
|
У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску (вул. К. Маркса, 12) 2 снежня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і Грунвальдскай бітвы. Паводле словаў дырэктара музея Сяргея Вечара, сярэбраная манета няправільнай формы, блізкай да круга, вартасцю ў пенязь (дэнарый) выраблена метадам ручной чаканкі прыкладна ў 1380–1400 гадах у Навагрудку (цяпер Гродзенская вобласць) і знойдзена ў Навагрудскім раёне. Для гэтай манеты, якая добра захавалася і была набыта сёлета для музея яго спонсарам, зроблена адмысловая вітрына, сказаў Вечар. Сёння ў свеце вядомы дзве такія манеты, прычым другая знойдзена ў Літве, на тэрыторыі Віленскага замка.Сярод іншых запланаваных у музеі выстаў Вечар назваў «Адноўленыя імгненні. Яўрэі ў Беларусі ў XIX — пачатку XX стагоддзяў» (30 лістапада) і пераднавагодні паказ узораў сучаснай беларускай моды (10 снежня). Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Нацыянальным гістарычным музеі ў Мінску (вул. К. Маркса, 12) 2 снежня адбудзецца прэзентацыя ўнікальнай манеты часоў вялікага князя Вялікага Княства Літоўскага...
|
|