Санта-Клаўс з Лапландыі прыедзе з афіцыйным візітам у Мінск
16.11.2010 17:56
—
Разное
|
паведамілі ў прадстаўніцтве авіякампаніі AirBaltic у Беларусі, якая выступае адным з арганізатараў мерапрыемства. Фінскі Санта-Клаўс, ці як яго называюць Ёўлупукі, напярэдадні зімовых святаў штогод наведвае розныя гарады Еўропы. У гэтым годзе ў яго графік ўпершыню ўключаны Мінск. Раней Ёўлупукі ўжо быў у нашай краіне – ён прыязджаў да Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу. Падчас маючай адбыцца паездкі фінскі Санта-Клаўс пагутарыць з дзецьмі, наведае спартыўныя збудаванні Мінска, сустрэнецца з журналістамі. *** Ёўлупукі жыве ў Лапландыі на гары Карватунтуры, якая па форме нагадвае вушы. Лічыцца, што менавіта дзякуючы такому жыллю-вуху Ёўлупукі можа чуць мары і жаданні ўсіх дзяцей. У Ёўлупукі сць жонка -- Муоры, якая ўвасабляе сабой зіму. Ёулупукі служаць гномы, якія цягам года сядзяць у "Пячоры Рэха" і слухаюць, як сябе вядуць дзеці ва ўсім свеце, а перад Калядамі разбіраюць пошту, дапамагаюць рыхтаваць і пакаваць падарункі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбудзецца гэта 22 лістапада.
|
|