Доўгачаканая зіма. 21.by

Доўгачаканая зіма

23.11.2010 13:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна. На большай частцы тэрыторыі дажджы, у асобных раёнах магчымы мокры снег, па ўсходзе моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, парывы да 14 м/с, днём па паўднёвым усходзе месцамі парывы да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 2—8°С, па Брэсцкай вобласці ноччу да мінус 1°С.

У наступныя двое сутак па краіне чакаецца воблачна з праясненнямі. 25 лістапада на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. У заходніх раёнах мяцеліца. Вецер паўднёва-заходні 6—11 м/с, днём па захадзе парывы да 15—18 м/с. Пахаладае.

Тэмпература паветра на працягу сутак мінус 3, плюс 3°С.

26 лістапада чакаецца далейшае паніжэнне тэмпературы паветра. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовы снег. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 1—7°С,

днём мінус 5, плюс 2°С.

У Мінску ў сераду, 24 лістапада, пераважна воблачна. Магчымыя невялікія ападкі, пераважна дождж. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак плюс 3—5°С.

25 лістапада воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі, пераважна мокры снег. Вецер паўднёва-заходні 6—11 м/с, днём парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак каля 0°С.


Падзяліцца навіной: 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прагноз надвор'я на 24-26 лістапада.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика