Тэлефон гамяльчаніна сам адправіў амаль тысячу SMS на 9 млн
24.11.2010 12:17
—
Разное
|
Абанент кампаніі «Вэлком» Сяргей Сівянкоў стаў ахвярай Карэспандэнт «Салідарнасці» паспрабаваў разабрацца ў абставінах здарэння. Пазней аператар прызнаў факт маніпуляцый з SMS. «Паранармальная» з’ява з ажылай тэхнікай адбылася, а палове трэцяй ночы. Па словах гамяльчаніна Сяргея Сівянкова, з яго На лагічнае пытанне, чаму ён не дастаў з тэлефона З дапамогай гэтага сэрвісу абаненты «Вэлком» могуць замовіць сабе на тэлефон карцінкі, мелодыі, дадатковыя паслугі ў «Аднакласніках». Кожнае паведамленне, адпраўленае на гэты нумар, каштуе 9900 рублёў. На дзявятай старонцы раздрукоўкі Сяргей убачыў вердыкт: агулам да аплаты — 9 286 200 рублёў. Жэст добрай волі, а не прызнанне сваёй віны Выпадак Сяргея Сівянкова не адзінкавы. Ларыса Уладзіміраўна з Мінска сутыкнулася з такой сітуацыяй у жніўні. З яе нумара на працягу месяца было даслана 615 SMS. Паведамленні ішлі на розныя платныя нумары, прычым вялікая частка, як і ў Сяргея, на нумар 5555. «Вэлком» патрабаваў заплаціць каля 7 млн рублёў. На працягу месяца Ларыса Уладзіміраўна неаднаразова задавала кампаніі пытанне: «Як такое магло адбыцца?» Доўгачаканы пісьмовы адказ абвяшчаў, што большасць SMS былі пустымі, і таму ёй ласкава пералічаць іх па тарыфе звычайнага паведамлення. Усяго 130 рублёў за кожнае.— За гэты месяц я страціла два гады свайго жыцця, столькі нерваў выдаткавала — расказвае суразмоўца. — Хадзіла ў сэрвісныя цэнтры, два разы запісвалася на прыём у галаўным офісе кампаніі. Нават арганізацыя, у якой я працую, пісала ў «Вэлком» ліст. У выніку мне пашанцавала, з мяне спісалі гэтую пазычанасць. Але ў кампаніі так дакладна і не патлумачылі, чаму гэта здарылася і хто вінаваты. Яе прадстаўнікі падкрэслілі, што яны не прызнаюць сваёй віны, а спісанне пазычанасці — толькі жэст іх добрай волі. Сяргею Сівянкову пашанцавала менш. У афіцыйным адказе начальніка юрыдычнага ўпраўлення Валерыя Пяшко гаварылася наступнае: «Паведамленні абанента былі карэктна апрацаваныя абсталяваннем ЗП „Вэлком“ і перададзеныя на сервер Чаму адбываюцца Адказ на гэтае пытанне карэспандэнт «Салідарнасці» паспрабаваў знайсці ў гомельскім офісе «Вэлком». Спецыялісты кампаніі, цалкам выключыўшы магчымасць адпраўкі паведамленняў па іх віне, прапанавалі некалькі версій: — Яшчэ ёсць магчымасць таго, што абанент перапрашыў сваю У выпадку Сяргея можна выключыць адпраўку паведамленняў ім асабіста. На відэа, якое малады чалавек зняў на свой фотаапарат, відаць, што ніхто не дакранаўся да тэлефона падчас бесперапыннай адпраўкі паведамленняў. Ды і сумнеўна, што чалавек здольны адпраўляць 15 паведамленняў за хвіліну на працягу трох гадзін. Паводле словаў спецыяліста па рамонце і абслугоўванні мабільных тэлефонаў Сяргея Юшчанкі, варыянт з вірусам або праграмай для аўтаматычнай адпраўкі паведамленняў таксама можна выключыць. — Мадэль тэлефона Nokia 1202 (менавіта з такога тэлефона адпраўляліся SMS) занадта простая і не падтрымлівае такія праграмы. Ды і вірус, калі б ён трапіў у гэты тэлефон, не змог бы прынесці ніякай шкоды з прычыны прымітыўнасці прылады, — вынес вердыкт эксперт. Застаецца толькі варыянт з перапраграмаваннем Хлопец лічыць, што нават калі ён не здолее даказаць віну кампаніі ў адпраўцы SMS, то ён як мінімум аспрэчыць кошт паведамленняў, бо ў яго ўваходзіць аказанне паслуг у выглядзе мелодый або каруінак. А іх Сівянкоў PS: Ужо ў сярэдзіне дня ў дзяржаўных СМІ з’явілася афіцыйная інфармацыя аб тым, што аператар «Вэлком» прызнае факт маніпуляцый з SMS з боку трэціх асобаў. Пра гэта карэспандэнту «БЕЛТА» паведаміла начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый ЗП «Вэлком» Ірына Карзюк. Паводле яе словаў, у гэтых інцыдэнтах няма віны аператара. Цяпер аператар збіраецца разабрацца ў сітуацыі ў судовым парадку. «Мы знаходзімся на стадыі падрыхтоўкі заявы ў суд. Сітуацыю, як вы разумееце, зацягваць нельга, — адзначыла прадстаўнік ЗП „Вэлком“. — Мы будзем ва ўсім разбірацца ў судзе». Падзяліцца навіной:
Салідарнасць Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Вэлком» віны не прызнае.
|
|