Усмешкі з Брэмена і Мінска. 21.by

Усмешкі з Брэмена і Мінска

26.11.2010 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Медыкі Беларусі і Германіі дамовіліся штомесяц абменьвацца вопытам работы і нават кансультавацца праз Інтэрнэт
Прыгожыя ўсмешкі — лепшы аргумент на карысць новых тэхналогій у стаматалогіі. А цяпер зубныя тэхнікі з Мінска маюць магчымасць пастаянна быць у курсе сусветных навінак, хутчэй асвойваць прагрэсіўныя прыёмы работы, даведвацца пра новыя матэрыялы і нават аператыўна кансультавацца ў нямецкіх калег.
“Шэраг мінскіх паліклінік сумесна з аддзяленнем міжнароднага вучэбнага цэнтра BEGO арганізаваў своеасаблівыя майстар-класы для нашых медыкаў, — расказвае галоўны ўрач 14-й мінскай стаматалагічнай паліклінікі Сяргей Кулік. — Дзеляцца сакрэтамі майстэрства, кансультуюць калег у рэжыме анлайн-канферэнцыі вядучыя спецыялісты з германскага Брэмена. Многія з іх добра гавораць па-руску, моўнага бар’еру няма. Ведаючы, што ў нашай справе заўсёды лепш адзін раз убачыць, мы і вырашылі скарыстацца сучаснымі інтэрнэт-тэхналогіямі. Пад час анлайна працуюць вэб-камеры, ідзе відэапрэзентацыя пэўных “тонкасцяў прафесіі” з паралельнымі каментарыямі.
Чаму для кантактаў майстры прыгожых усмешак з Беларусі выбралі менавіта брэменскіх калег? “У нас з нямецкімі спецыялістамі, якія працуюць у тамтэйшым вучэбным цэнтры, ужо былі сустрэчы, яны ў Мінску праводзілі прэзентацыі і майстар-класы, чыталі лекцыі, — удакладняе С. Кулік. — Іх досвед у гэтай сферы заслугоўвае ўвагі. Так і нарадзілася ідэя анлайн-канферэнцыі”.

Пётр Арэшка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Медыкі Беларусі і Германіі дамовіліся штомесяц абменьвацца вопытам работы і нават кансультавацца праз Інтэрнэт
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика