Кастусёў: «Хто не краў, той не сядзе»
25.11.2010 15:01
—
Разное
|
Кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў пачаў свой тэлевыступ 24 лістапада з таго, што ён кандыдат ад Партыі БНФ. І паставіў перад сабой Расказаў пра колеры нашага сцяга і паабяцаў яго вярнуць. У доказ таго, што гэта «сцяг Хрыста», паказаў фоты Філарэта, на шатах якога ёсць Выступаў ён па-беларуску ад пачатку да канца. Расказаў пра Партыю БНФ, назваў яе «партыяй, якая ніколі сабе не здраджвала» Раскрытыкаваў парадкі ў Беларусі, паіранізаваў з маршыруючага БРСМу, з Лядовых палацаў. Адчувалася, што вопыту публічных выступаў у яго няма. Гаварыў ён цвёрда, ясна, але не рабіў сэнсавых паўз між часткамі свайго выступу. Як і Саннікаў, пераважна чытаў тэкст з паперкі. Абураўся ростам цэнаў. Абураўся недаступнасцю імпартных лекаў. Абураўся падманам людзей: «Скрадуць галасы, як крадуць заробкі». Нечаканым ходам было тое, што ён цытаваў Лукашэнку — некалькі абсурдных выказванняў апошняга. «Я заклікаю да знішчэння аўтарытарызму», — заявіў Кастусёў. Ён паабяцаў распусціць КДБі стварыць новыя спецслужбы. Паабяцаў таксама люстрацыю, але супакоіў, што гэта не зачэпіць прафесіяналаў. «Чыноўнікі, не бойцеся Народнага Фронту. Хто не краў, той не сядзе», — сказаў ён.Пра эканоміку гаварыў, як і Саннікаў, няшмат. У адрозненне ад Саннікава, ён падтрымаў ідэю Асобным пунктам ён выступіў за ўвядзенне талера з моцным наміналам. «А то мы ўсе мільянеры, а за тысячу нічога не купіш». Паабяцаў з грошай прэзідэнцкіх фондаў створыць Фонд будучых пакаленняў. «Мы не граем у маскоўскі сцэнар, — запэўніў ён, — а то некаторыя кандыдаты гатовыя ўжо ўсё аддаць і прадаць». «Нам не трэба ні Хросны Бацька -1, ні Хросны Бацька -2, якога нам рыхтуе Крэмль» Як і Саннікаў, Кастусёў не выбраў некалькі хвілін з адпушчаных яму трыццаці.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У часе выступу ён паставіў перад сабой бел-чырвоны-белы сцяг.
|
|