Каўдыльё і кароль
25.11.2010 13:42
—
Разное
|
35 гадоў таму каралём Іспаніі стаў Хуан Карлас Бурбон. За два дні да таго сканаў дыктатар Франсіска Франка, які адзінаасобна кіраваў краінай 36 гадоў.
У 1947 г. Франка абвясціў Іспанію манархіяй (на пачатку У Калі каралём Іспаніі стаў Хуан Карлас Бурбон, многія прадказвалі, што ён пратрымаецца на троне нядоўга, і ўвогуле іспанскай манархіі не быць пасля смерці Франка. У Граф Барселонскі адмовіўся ад свайго права на трон. Усе каралеўскія дынастыі Еўропы прызналі Хуана Карласа легітымным каралём. У 1981 годзе падчас спробы вайсковага перавароту кароль вёў сябе рашуча і путч праваліўся. Пасля гэтага лідэр іспанскіх камуністаў Сант’яга Карыльё, які, зразумела, не быў прыхільнікам Хуана Карласа і манархіі, усклікнуў перад тэлекамерамі: «Божа, беражы караля!» Антыкамунізм, дарэчы, гэтае тое, што дапамагло Франка столькі гадоў заставацца ва ўладзе. У 1936 годзе Франка, які быў тады адным з самых маладых генералаў у краіне, неўзабаве пасля мяцежу правых супраць рэспубліканцаў, быў абраны генералітэтам сваім каўдыльё (правадыром). Яму быў прысвоена званне генералісімуса. У красавіку 1939 г. ён атрымаў перамогу над камуністамі, сацыялістамі і «інтэрбрыгадаўцамі» (сярод якіх былі і савецкія добраахвотнікі) у Паўночнай Іспаніі, Андалусіі, Арагоне і Каталоніі. У гэтым Франка дапамаглі Гітлер і Мусаліні, з якімі дыктытар усталяваў шчыльныя кантакты. На нейкі час у Іспаніі быў уведзены афіцыйны дэвіз, падобны да нацысцкага: «адзін правадыр, адна дзяржава, адзін народ». Дзейнічала таксама партыя Фаланга, але Франка ніколі ў яе не ўваходзіў. Удзел Іспаніі ў Другой сусветнай вайне абмежаваўся тым, што ён паслаў «Блакітную дывізію» на Усходні фронт. З другога боку, каўдыльё не вызначаўся антысемітызмам. Яўрэі, якія ўцякалі ад нацыстаў, як правіла, з лёгкасцю праходзілі памежны кантроль у Іспаніі на шляху да эміграцыі. Пасля вайны Франка дамовіўся з заходнімі краінамі, якія ваявалі з Германіяй. Пасля нядоўгага перыяду міжнароднай ізаляцыі. Іспанія стала сябрам НАТО. У 1950 гады ў Іспаніі пачаўся эканамічны бум. Найперш, ён быў звязаны з будаўніцтвам гатэляў на марскіх курортах, якія станавіліся ўсё больш папулярнымі. Дарэчы, адрозна ад СССР, у Іспаніі ніколі не было праблем з прыездам замежнікаў альбо выезду суайчыннікаў на працу за мяжу. Ніколі не было праблем і з замежнай прэсай. Газеты і часопісы еўрапейскіх краін, на старонках якіх сустракалася жорсткая крытыка рэжыму Франка, можна было набыць у любым газетным шапіку. Тым не менш, за часам дыктатуры ў турмы Іспаніі былі кінуты агулам каля мільёна палітзняволеных.(У асноўным, гэта былі камуністы, сацыялісты, анархісты, а таксама баскскія і каталонскія сепаратысты). Частка з іх была пакарана смерцю. Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі загінулі з абодвух бакоў каля 400 тысяч чалавек. Пасля вайны на загад Франка быў створаны мемарыял Даліна Загінулых, дзе ўвекавечана памяць усіх ахвяраў. Там пахаваны і Франка. Калі яму споўнілася 80 (каўдыльё нарадзіўся ў 1892), генералісімус пакінуў пасаду прэм’ У апошнія гады Франка цярпеў на хваробу Паркінсона. Але гэта не змяніла яго характар.За два месяцы да смерці дыктатар падпісаў смяротны прысуд пяці палітзняволеным. Аб памілаванні прасілі многія кіраўнікі еўрапейскіх дзяржаў, а таксама Папа Павел VІ. Пятнаццаць дзяржаў адклікалі сваіх паслоў з Мадрыда. Тым не менш, 27 верасня 1975 года асуджаныя былі расстраляныя. Ёсць меркаванне, што жыццё Франка штучна працягвалі (прыкладна так, як будуць пазней працягваць жыццё Андропаву ці Чарненку). Хацелі, каб ён памёр 20 лістапада — ў гадавіну расстрэла лідэра іспанскіх фалангістаў Прыма дэ Рыверы ў 1936. Гэты дзень дагэтуль адзначаюць многія правыя і І ўсёж, 22 лістапада — дзень узыходжання на трон караля Іспаніі Хуана Карласа выглядае больш сімвалічнай і значнай датай. На змену змрочнаму і крываваму дыктатару прыйшоў чалавек, які ў вачах народа сімвалізуе сабой гонар, нацыянальнае адзінства і дэмакратыю. Віталь Тарас Падзяліцца навіной:
Віталь Тарас Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
35 гадоў таму каралём Іспаніі стаў Хуан Карлас Бурбон. За два дні да таго сканаў дыктатар Франсіска Франка. Піша Віталь Тарас.
|
|