Яраслаў Раманчук: У нас краіна салаўёў‑разбойнікаў
26.11.2010 14:54
—
Разное
|
Кандыдат ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Яраслаў Раманчук прыйшоў у студыю БТ з вялікім жоўта‑зялёным плакатам «Мільён новых рабочых месцаў». У куце экрана стаяла дзвюхмоўная застаўка «Пабудуем новае, захаваем лепшае». Гэта была выдатная знаходка. Напэўна наступныя кандыдаты за яе схопяцца. Касцюм на Раманчуку быў шэры ў палоску. Здаецца, не самы ўдалы, бо стракаты. Гаварыў кандыдат хуткавата, трохі сумбурна, але лёгка і ўпэўнена. Расказваў пра розныя рэчы на простых жыццёвых прыкладах. Гаварыў па-расейску. «Не спрачайся з начальствам — грошай не будзе, — пачаў кандыдат выступ з народнай мудрасці. — Я ўсё ж вырашыў паспрачацца».Раманчук паведаміў, што нарадзіўся ў простай сям’і. Ясна расказаў сваю біяграфію. «У нас у краіне кожны атрымлівае па заслугах, але кожны не па сваіх», — ён гаварыў пра тыя льготы і прэферэнцыі, што мае начальства. «Канечне, мы робім крокі наперад. Але калі мы робім адзін, то на Захадзе — два, а некаторыя краіны пяць крокаў», — зазначыў вылучэнец АГП. Ён прапаноўвае абнаўленне. «Калі замест «Лады» вы купляеце «Фольксваген» — гэта абнаўленне». Ён прапанаваў сваю нацыянальную ідэю для беларусаў. Гучыць яна як «Захаваем лепшае, пабудуем новае». У першай прамове Раманчук у асноўным вырашыў засяродзіцца на тым, што захаваем. Найперш захаваць трэба людзей. Кандыдат лічыць кепскім, што 20% беларусаў хочуць з’ехаць з краіны.Як прыклад людскога поспеху ў Беларусі ён прадэманстраваў шапачку футбольнага клуба БАТЭ. Каманда, якая без дзяржаўнай падтрымкі і планаў, змагла ўвайсці ў сорак наймацнейшых клубаў планеты. Захаванне чалавечага капіталу — гэта найважнейшая задача. Другім пунктам ішлі дарогі. На думку Раманчука, яны павінны быць бяспечнымі, камфортнымі і гасціннымі. Вялікай праблемай ён назваў адсутнасць прыдарожнага сервісу. І на наглядных прыкладах паказаў, якіх намаганняў і якой папяровай працы каштуе адчыніць прыдарожную кавярню.Яшчэ адным адмоўным момантам кандыдат назваў тое, што гаспадары кавярняў часта вымушаныя за бясплатна карміць самых розных правяральшчыкаў і кантралёраў. «У нас на мытні салаўі‑разбоўнікі. У нас краіна салаўёў‑разбойнікаў. Вялікія чыноўнікі бяруць многа, малыя — менш», — сказаў Раманчук. Важнымі нацыянальнымі багаццямі ён таксама назваў лясы і вадаёмы. Эканаміст кажа, што аддае перавагу адпачынку толькі ў Беларусі. «Вада — наш патэнцыял, на якім мы можам зарабляць грошы», — сказаў кандыдат.Што датычыць зямлі, то ёй патрэбен гаспадар. «Гэта сутнасць маёй праграмы». Кандыдат паказаў дзве бульбіны. Адна беларуская, а другая — мараканская. Дык апошняя ў два разы танней за айчынную. «Гэта паказвае эфектыўнасць на зямлі». Кандыдат, як і папярэднія выступоўцы, шмат засяродзіўся на праблеме забраных ільготаў у пенсіянераў і дзяцей. Спецыяльна супакоіў пенсіянераў, што не Лукашэнка ім плаціць пенсіі. І яны заслужваюць больш годных пенсій.Прапанаваў плаціць па 100‑150 еўра не толькі на дзіця, але і на маці, што нараджае. Пры канцы Раманчук спыніўся на пытаннях дэмакратыі і свабоды. Але гэта заняло можа якую хвіліну. Асноўную ж частку выступу ён прысвяціў эканоміцы. У наступным выступе ён паабяцаў расказаць, як зрабіць нашу краіну свабоднай і шчаслівай. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Кандыдат ад АГП Яраслаў Раманчук прыйшоў у студыю БТ з вялікім жоўта‑зялёным плакатам «Мільён новых рабочых месцаў».
|
|