Адкрыццё помніка Лявону Рыдлеўскаму ў Лондане
29.11.2010 09:27
—
Разное
|
Адзначэньне ![]() Івонка Сурвілла адчыняе помнік ![]() ![]() а. Сяргей Стасевіч асьвячае помнік ![]() ![]() Вянок ад Рады БНР ускладае Івонка Сурвілла, яе старшыня ![]() Вянок ад Згуртаваньня беларусаў Вялікай Брытаніі ўскладае Алена Міхалюк ![]() ![]() ![]() а. Аляксандар Надсан і Сяргей Навумчык ![]() ![]() Мікола Пачкаеў распавядае пра Слуцкі збройны чын ![]() Мікола Пачкаеў распавядае пра Слуцкі збройны чын ![]() а. Аляксандар Надсан распавядае пра Лявона Рыдлеўскага ![]() Радны БНР Сяргей Навумчык Лявон Рыдлеўскі — удзельнік Слуцкага збройнага чына і выбітны дзеяч беларускай дыяспары. У час паўстаньня яму было ўсяго 17 год, яму давялося паўдзельнічаць у ключавых баях цягам той спробы абараніць незалежнасьць Беларусі. Пасьля яго Рыдлеўскі ўдзельнічаў у беларускай незалежніцкай партызанцы ў Польшчы, затым у рэшце рэшт эміграваў у Францыю. Падчас Другой сусьветнай вайны ён ўдзельнічаў у францускім антыфашысцкім супраціве. Пасьля вайны гэты самаадданы чалавек актыўна апекваўся лёсам тысячаў беларусаў, якія апынуліся ў лягерах для перамешчаных асобаў па ўсёй Заходняй Эўропе. Дзякуючы Рыдлеўскаму шматлікія беларусы пазьбегнулі высылкі ў СССР, дзе іх немінуюча чакалі сталінскія лягеры. Дзеля сваіх землякоў і дзеля беларушчыны гэты чалавек ахвяраваў уласнай кар’ерай і ўласным здароўем. За пару тыдняў да сваёй сьмерці Рыдлеўскі прыехаў у Лёндан. Тут ён памёр і быў пахаваны. Месца ягонага пахаваньня было згубленае і адшуканае толькі некалькі гадоў таму дзякуючы арганізацыі «Беларуская нацыянальная памяць» і гісторыку Натальлі Гардзіенцы. Старое надмагільле не захавалася, і таму было вырашана аднавіць яго, што і было зроблена намаганьнямі членаў ЗБВБ. Урачыстае адкрыцьцё помніка прымеркавалі да Прыкладнае месца знаходзаньня магілы Рыдлеўскага: (таксама глядзі па спасылцы) Пасьля адкрыцьця помніка адбылася ўрачыстая імпрэза ў Беларускім доме. З найцікавай лекцыяй пра гісторыю Слуцкага збройнага чына выступіў Мікола Пачкаеў, успамінамі пра Лявона Рыдлеўскага падзяліліся бачыўшыя яго Івонка Сурвілла і а. Аляксандар Надсан. *** Ад разуменьня палітычных абставінаў не перастае быць менш прыкрым, што памяцьцю гэткіх заслужаных беларусаў, як Л. Рыдлеўскі, не апекваецца дзяржава, што фармальна называецца Рэспублікай Беларусь. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі будзе запатрабаваная і будзе мець поўнае маральнае права называцца оргнам, што прадстаўляе інтарэсы Беларусі, як мінімум да таго часу, пакуль афіцыйныя менскія ўлады не перастануць ігнараваць аб’ектыўныя заслугі людзей перад Беларусьсю і беларусамі, як бы тыя людзі ні ставіліся да савецкай улады. Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адзначэньне 90-х угодкаў Слуцкага збройнага чына ў брытанскай сталіцы прайшло пад знакам ушанаваньня памяці аднаго зь яго ўдзельнікаў, пахаваных тут |
|