Памёр дзеяч нацыянальнага руху Міхаіл Мязяк
29.11.2010 17:35
—
Разное
|
У Бабруйску на За Польшчай, як ён сам пра сябе казаў, скончыў сямiгодку i гiмназію князя Радзiвiла ў Нясьвiжы. Потым паступіў у каледж у Варшаве, што ўратавала ад савецкіх рэпрэсіяў. Сям’ю Саветы раскулачылі й саслалі ў Сыбір. У Варшаве яго засьпела Другая ўсясьветная вайна. Ваяваў у савецкім войску. Меў баявыя ўзнагароды. Па вайне працаваў юрыстам у структурах унутраных спраў. З пачаткам перабудовы схіліўся да беларушчыны. Ад таго часу побач з баявымі ўзнагародамі насіў і «У Бабруйску ў Ён не назаляў моладзі падказкамі, як жыць, як рабіць — найперш быў ім сябрам: «Міхаіл Аляксандравіч быў прыкладам мужнасьці, энэргічнасьці ды аптымізму. Да апошніх сваіх дзён ён выбіраўся ў горад і агітаваў людзей. Было цікава пачуць пра яго франтавыя гады, як ён пад танкам тры дні ляжаў узімку, калі пад Сталінградам быў. На ўсіх сходах маладыя сябры ведалі, што ён заўжды прыме наш бок, падтрымае нашыя ідэі і прапановы», зазначае фронтаўскі актывіст Сяргей Лацінскі. Апошні сход, у якім браў удзел Міхаіл Мязяк, быў прысьвечаны фармаваньню ініцыятыўнай групы тады яшчэ прэтэндэнта на прэзыдэнцтва Рыгора Кастусёва. Палітык згадвае: «Ён задаваў пытаньні: „Ці гатовы я змагацца да канца?“ Ён казаў, што трэба ісьці да людзей. Мне вельмі прыемна, што ўдзельнік першага зьезду БНФ застаўся на сваім пасту да канца. Я яго ведаў як шчырага беларуса, шчырага прыхільніка беларускасьці, шчырага прыхільніка беларускага грамадзтва». Паховіны Міхаіла Мязяка адбудуцца ў аўторак.Родныя абралі месцам апошняга яго спачыну могілкі ў пасёлку Бярэзавічы, што пад Бабруйскам. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Побач з баявымі ўзнагародамі ён насіў і бел-чырвона-белы значок. |
|