Адзначыць Новы год у мінскіх рэстаранах каштуе ад $100 да 230 з чалавека. 21.by

Адзначыць Новы год у мінскіх рэстаранах каштуе ад $100 да 230 з чалавека

02.12.2010 14:43 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзе сустракаць Новы год не «ў хаце».

Самы танны варыянт для Мінска — гэта сустракаць Новы год у якім-небудзь рэстаране ці кавярні. Кошты на замову ў навагоднюю ноч тут вагаюцца ад 100 да 200 долараў. Самы дарагі варыянт, які атрымалася знайсці, — гэта рэстаран «Bella Rosa». Нягледзячы на кошт 690 тысяч з чалавека, попыт на яго высокі і, паводле словаў адміністрацыі, праз тыдзень усё будзе замоўлена.

У гэтую суму ўваходзіць банкет, забавы і выступы артыстаў — кажуць, што вядомых. Але гэта будзе сюрпрыз для гасцей.

«Будзе пяць падач розных страў: ад халодных закусак і заканчваючы дэсертам на выбар. Плюс алкагольныя напоі, гарбата, кава, сок — таксама на выбар і без абмежавання. Забавы, розыгрышы прызоў, магчыма, будзе варажбітны пакой і дзіцячы пакой. Вядучы, дыджэй будзе, ну і, натуральна, Дзед Мароз і Снягурка — без гэтага ніводзін Новы год не абыходзіцца».

Сярэдняя цана на навагодні банкет у сталіцы — 100 долараў. Але можна знайсці варыянты і патанней.

Напрыклад, у рэстаране «Печкі-лавачкі» сустрэць Новы год можна за 260 тысяч з чалавека. У гэтую суму ўваходзіць алкаголь, напоі, гарачыя стравы, закускі, салаты і забаўляльная праграма.

«Пачатак, а 10-й гадзіне, аб 11-й сустракаем расійскі Новы год, потым, а 12-й — беларускі. Праграма будзе да дзвюх гадзінаў ночы, а далей — дыскатэка. Яна таксама будзе падзелена на некалькі частак: гавайскі Новы год, рускі Новы год, усходні Новы год. Будуць іграць на афрыканскіх барабанах, саксафоне, балалайцы».

А вось адзначыць свята ў абласным горадзе будзе ў 2 разы танней.

У магілёўскім рэстаране «Метро» гэта вам абыдзецца ў 150 тысяч за ўсю ноч. У праграму, як заўсёды, уваходзіць Дзед Мароз і стрыптыз — відаць, у выкананні Снягуркі.

«У гэты кошт уваходзіць цалкам навагоднія вячэра з алкаголем і танцавальна-забаўляльная праграма з удзелам розных артыстаў. Гэта будзе і стрыптыз, і жывы голас», — распавялі нам у адміністрацыі рэстарана «Метро».

Які Новы год цяпер без Снягуркі і стрыптыза?

Для аматараў загараднага адпачынку ёсць варыянт зняць аграсядзібу ці катэдж.

Кошты там вагаюцца ад 100 да 200 долараў з чалавека, але трэба збіраць вялікую кампанію, бо маёнткі здаюць толькі цалкам на 15–30 чалавек. Праўда,

ужо сёння знайсці свабодную сядзібу на навагоднюю ноч амаль немагчыма.

Нягледзячы на тое, што людзей палохаюць высокія цэны, ажыятаж высокі. У сядзібу «Новае поле» кожны дзень паступае па 20 тэлефанаванняў, але пакуль людзі думаюць. Навагоднюю ноч і наступны дзень там можна правесці за 3000 долараў на 30 чалавек. У гэтую суму ўваходзіць пражыванне, арэнда, сауна, шашлык і рыбная поліўка. А вось алкаголь ды іншыя закускі давядзецца браць з сабой.

У сядзібе «Аляксандра» можна адпачыць за 2000 долараў без харчавання і 2500 з кампаніі ад 10 да 20 чалавек — з харчаваннем: фаршаваная гусь, трус з гароднінай, беларускія дранікі і іншае.

Але шмат сядзібаў ужо забраніраваныя.

«Мы планавалі спецыяльную праграму на Новы год, але людзі, якія знялі наш катэдж, вырашылі самі арганізаваць сабе святкаванні», — распавялі ў сядзібе «Тарасава».

Амаль немагчыма ўжо купіць месца і ў санаторыі. На Новы год там выкупілі ўсе пуцёўкі расіяне, для якіх гэты кошт прымальны. А вось для беларусаў такое святкаванне — дарагавата, распавялі ў санаторыі «Юнацтва».

««Напэўна, больш расіян, бо вельмі высокія кошты, і нашым беларусам не зусім зручна сюды ехаць. Аднамесны нумар для расіян каштуе 26 тысяч расійскіх рублёў на 12 дзён (830 долараў)».

У гэты кошт будзе ўваходзіць харчаванне, лекаванне і пражыванне, а таксама навагодні банкет.

««У нас ёсць музычная праграма, забавы, ёлка, вячэра, святочны банкет, цыганы прыязджаюць, і яшчэ нейкія забавы будуць».

На сёння набыць месцы ў санаторыі можна толькі праз турфірму, якая выкупіла іх загадзя. Але з-за гэтага давядзецца пераплаціць.

Таксама Новы год можна сустрэць у боўлінгу, клубе, казіно і нават СПА-салоне.

А вось кошты на пераднавагоднія банкеты ніжэй у два ці нават тры разы.

Зладзіць такое святкаванне ў мінскай кавярні або рэстаране можна ад 70 тысяч рублёў з чалавека.

Падзяліцца навіной: 
Еўрарадыё

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Столькі ж давядзецца заплаціць за загарадны катэдж. А вось месцы ў санаторыях ужо амаль усе выкупленыя.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика