Пяцёра чалавек загінулі пры лабавым сутыкненні аўтамабіляў у Мінскай вобласці
03.12.2010 17:11
—
Разное
|
Пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, загінулі сёння пры лабавым сутыкненні легкавога і грузавога аўтамабіляў у Мінскай вобласці. ДТЗ адбылося каля 13.40 на 13 км аўтадарогі Слабада — Навасады. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца легкавога аўтамабіля выехаў на паласу сустрэчнага руху для абгону грузавіка і сутыкнуўся з іншай грузавой машынай.У ДАІ дадалі, што 4 снежня ў краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор’я.Магчымыя снегапады і галалёдзіца. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць асцярожнымі, ўважлівымі і перад пачаткам руху чысціць шкло ад снегу і лёду, а таксама ездзіць толькі з уключаным блізкім святлом. Не варта рабіць абгоны, калі ёсць хаця б доля сумневу ў яго бяспецы. Тармазіць і паскарацца трэба плыўна, не дапушчаючы заносу аўтамабіля. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця, загінулі сёння пры лабавым сутыкненні легкавога і грузавога аўтамабіляў у Мінскай вобласці. ДТЗ адбылося каля 13.40...
|
|