Канфуз: зорка Давіда на даху тэгеранскага аэрапорта. 21.by

Канфуз: зорка Давіда на даху тэгеранскага аэрапорта

05.12.2010 12:53 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дзякуючы мапам Google стала вядома, што на даху будынка іранскай авіякампаніі Iran Air у аэрапорце Тэгерана зіхціць ізраільскі сімвал — зорка Давіда.

Яе выява выразна бачная з паветра. «Вядома, гэта можа быць кур’ёзнае архітэктурнае супадзенне або аптычны падман. Але ў такое ніхто не хоча верыць», — піша нямецкая газета Die Welt.

Увага на зорку звярнуў адзін з амерыканскіх карыстальнікаў Google Earth і абнародаваў гэты факт. Улады Ірана патрабуюць выдаліць знак «як мага хутчэй». Гэта ўжо другая зорка Давіда, знойдзеная ў Тэгеране на працягу некалькіх месяцаў — першую выявілі ў жніўні на адным з будынкаў плошчы Рэвалюцыі.

Іранскія СМІ гадаюць, як сімвал краіны, на адрас якой Махмуд Ахмадзінежад рэгулярна скіроўвае свае філіпікі, апынуўся на будынку аэрапорта і заставаўся незаўважаным на працягу дзесяцігоддзяў. Адказ на першае пытанне, мяркуе газета, можа быць просты: аэрапорт будавалі яшчэ да Ісламскай рэвалюцыі 1979 года ізраільскія інжынеры. Тады, за шахам Махамедам Рэза Пехлеві, адносіны між Іранам і Ізраілем былі сяброўскімі.

Так што, цалкам магчыма, што ізраільскія інжынеры дазволілі сабе тады невялікую жарт. «Шкада толькі, што сённяшні ўрад Ірана, падобна, не мае пачуцця гумару», — падсумоўвае выданне.

Падзяліцца навіной: 
СМ

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика