Карбалевіч: Нармальныя дэбаты так не праходзяць. 21.by

Карбалевіч: Нармальныя дэбаты так не праходзяць

05.12.2010 10:51 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Палітолаг Валерый Карбалевіч адзначыў, што першапачаткова фармат тэледэбатаў павінен быў абмяркоўвацца самімі кандыдатамі. "Але вайшла наадварот: дзяржаўная ўлада ў асобе Белтэлерадыёкампаніі спрабавала навязаць кандыдатам свой сцэнар. І падчас саміх тэледэбатаў ішла спрэчка аб іх фармаце. Нармальныя дэбаты так не праходзяць", - адзначыў Карбалевіч.

Ён пагадзіўся, што кандыдатам у прэзідэнты ўдалося зламаць нарыхтаваны сцэнар: "У вядучых была задача зладзіць канкурэнцыю паміж кандыдатамі і нават сварку. Яны спрабавалі патапіць тэледэбаты ў нейкіх прыватнасцях. А кандыдаты спрабавалі перавесці дыскусію ў больш глабальную плоскасць -- ці магчымыя ў Беларусі сумленныя выбары, ці ёсць права выбару ў народа".

Па словах Карбалевіча, апазіцыйныя кандыдаты змаглі ператварыць тэледэбаты ў яшчэ адзін выпад супраць дзейнай улады і Лукашэнкі. "І яны правільна зрабілі, што абралі такую тактыку. Ім удалося навязаць свой сцэнар. Перш за ўсё Някляеву, які пакінуў студыю, Саннікаву, Статкевічу, Кастусёву, які адмовіўся ад дыскусіі з іншымі кандыдатамі", -- адзначыў палітолаг.

У той жа час, сказаў Карбалевіч, падчас тэледэбатаў ў такім фармаце кандыдатам у прэзідэнты было немагчыма прыцягнуць на свой бок частка электарату. "Пры такіх тэледэбатах і за такі кароткі час гэта была неразвязальная задача, якім бы таленавітым не быў кандыдат у прэзідэнты", - адзначыў Карбалевіч.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фармат тэледэбатаў павінен абмяркоўвацца самімі кандыдатамі, а не навязвацца ім.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика