Сёння ў каталікоў — Святы Мікалай
06.12.2010 11:15
—
Разное
|
6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых, ікона якога ёсць практычна ў кожнай царкве і ў многіх сем’ях. Пра жыццё святога Мікалая вядома няшмат. Знаем, што святы Мікалай доўгія гады быў біскупам у Мірах, правінцыя Лікія, у Малой Азіі. Браў удзел у Першым Сусветным Саборы (325 г.) у Нікеі. Памёр каля 345 года. Усё сваё жыццё прысьвяціў справе міласэрнасьці для душы і цела. Таямніца ягонага вялікага культу сярод хрысьціян у тым, што ён для ўсіх стаў сымбалем ахвярнай любві да бліжняга і спачувальнай міласэрнасьці. Пасьля сьмерці Бог праславіў яго выключным дарам рабленьня цудаў, і таму гэта сьвятога велічаюць Цудатворцам. Культ святога Мікалая пачынае пашырацца з хрысціянскага Усходу з таго часу, як імператар Юстыніян І у сярэдзіне VI ст. пабудаваў у ягоны гонар царкву ў Канстанцінопалі. З ІХ ст. свята святога Мікалая ёсць ужо ва ўсіх грэцкіх месяцасловах. Разам з хрысціянскай верай культ святога Мікалая прыйшоў і на беларускія землі. Сёння ў каталікоў бізантыйскага абраду святы Мікалай асабліва памінаецца ў малітвах не толькі 6 снежня і 9 траўня (свята перанясення ягоных мошчаў ў італьянскі горад Бары), яму прысвечаны таксама кожны чацвер ва ўсходнім богаслужбовым цыкле. Падзяліцца навіной:
nn.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
6 снежня каталікі абодвух абрадаў ушаноўваюць памяць святога Мікалая, біскупа Мірлікійскага. Гэта адзін з найбольш шанаваных хрысціянскіх святых, ікона якога... |
|