Ёлачныя базары пачнуць працаваць з 20 снежня
08.12.2010 14:06
—
Разное
|
Лясгасы Беларусі падрыхтавалі да рэалізацыі больш як 220 тыс. навагодніх дрэў. Гэтай колькасці больш чым дастаткова — у сярэднім лясгасы прадаюць перад Новым годам 160–180 тыс., паведаміла Лясгасамі галіны сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам плануецца арганізаваць больш за 700 ёлачных базараў у сталіцы, ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах. Яны пачнуць працаваць з 20 снежня. Цэны на навагоднія дрэвы практычна захаваліся на ўзроўні мінулагодніх. На ёлачных базарах елка вышынёй да 1 м будзе каштаваць ад Br7 тыс. да Br16,5 тыс., ад 1,1 м да 2 м — ад Br8 тыс. да Br20 тыс., ад 2,1 м да 3 м — ад Br10,5 тыс. да Br31,4 тыс. Некаторыя лясгасы падрыхтавалі для рэалізацыі і навагоднія елкі ў кадках. Іх кошт каля Br60 тыс. за штуку да метра вышынёй. Увайшлі ў моду і навагоднія букеты з галінак сасны або елкі. Іх таксама можна будзе купіць на ёлачных базарах. Каштаваць яны будуць ад Br1300 да Br4000. Падзяліцца навіной:
БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лясгасы Беларусі падрыхтавалі да рэалізацыі больш як 220 тыс. навагодніх дрэў. Гэтай колькасці больш чым дастаткова — у сярэднім лясгасы прадаюць...
|
|