Вікіпэдыя клясычным правапісам мае 30 тысяч артыкулаў
08.12.2010 15:07
—
Разное
|
Радасная навіна: Сёньня на Мушу сказаць, што за гады свайго існаваньня беларуская Вікіпэдыя зрабілася ўнікальным агульнадаступным папулярным даведнікам па гісторыі Беларусі і біяграфіях выбітных асобаў зь Беларусі. Гэта і зьяўляецца яе галоўнаю задачай: артыкулы пра асобы і падзеі беларускай гісторыі і сучаснасьці, пра мясьціны, помнікі архітэктуры, эканоміку Беларусі маюць на ёй куды большую запатрабаванасьць, чым артыкулы пра фізыку ці міжнародныя рэчы, па якія людзі часьцей будуць зьвяртацца ў іншамоўныя вікіпэдыі. Нават сумнавядомы адкол наркомаўскай Вікіпедыі, які пагражаў закрыцьцём старой Вікіпэдыі, што адпачатку вялася на абодвух правапісах, а цяпер была вымушана зрабіцца выключна тарашкевіцкай, не перадухіліў гэтага: чаго няма ў адной вікіпэдыі, тое будзе ў другой. Тарашкевіцкая вікіпэдыя бярэ шырынёй ахопа і, здаецца, звычайна большай зьмястоўнасьцю артыкулаў, наркамаўская — упарадкаванасьцю і спасылкамі на крыніцы. Карыстайцеся і дапамагайце пісаць беларускую Вікіпэдыю, гэта карысная, важная і цікавая справа:Але ў той час, калі за лёс беларускай Вікіпэдыі ўжо можна ня так турбавацца, неабдымным полем для дзейнасьці застаецца беларуская тэматыка ў іншамоўных Вікіпэдыях. Асабіста я апошнім часам пішу пераважна ў ангельскамоўную Вікі, з апошняга — накіды пра кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Зь беларускай тэматыкай ў іншых, менш інтэрнацыяналізаваных Вікіпэдыях, справы яшчэ горш. І тым больш магчымасьці праявіць сябе эрудытам і энтузіястам;) Падзяліцца навіной:
Алесь Чайчыц Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Дзьвюхгаловая» беларуская Вікіпэдыя зрабілася ўнікальным агульнадаступным папулярным даведнікам па гісторыі Беларусі і біяграфіях выбітных асобаў...
|
|