У Вікіпедыі класічным правапісам 30 тысяч артыкулаў. 21.by

У Вікіпедыі класічным правапісам 30 тысяч артыкулаў

08.12.2010 16:08 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На беларускай класічнай Вікіпедыі зьявіўся 30 000 артыкул. Па колькасці артыкулаў яна займае 65‑е месца сярод іншых моваў. Юбілейным стаў артыкул прысвечаны «скварцы».

У той самы час існуе беларуская Вікіпедыя школьным правапісам. Гэтая мае 25 з паловай тысяч артыкулаў і 69‑е месца адпаведна сярод 276.

Ад пачатку заснавання 12 жніўня 2004‑га артыкулы ў сусветнай энцыклапедыі пісаліся разам абодвума правапісамі. Але ад 2007 усе артыкулы класічным правапісам былі аддзеленыя ў асобны праект з ініцыятывы энтузіястаў стварэння Вікіпедыі акадэмічным правапісам.

Вікіпедыя наркамаўкай вырвалася была наперад па колькасці артыкулаў, але запал яе стваральнікаў недзе праз год згас, і недзе з восені 2008 Вікіпедыя класічным правапісам перагнала яе.

Wikipedia.org — гэта вольная энцыклапедыя. Узяць удзел у яе стварэнні можна кожны ахвотны, прытрымліваючыся пэўных правілаў і аўтарскага права.

Артыкула пра чарку ў Вікіпедыі пакуль няма. Магчыма, зробяць 40‑тысячным.

Падзяліцца навіной: 
Руслан Равяка

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Юбілейным стаў артыкул пра скварку.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика