Ёсьць за каго галасаваць. Але што толку. 21.by

Ёсьць за каго галасаваць. Але што толку

09.12.2010 16:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Скончыліся дэбаты паміж кандыдатамі ў прэзідэнты на беларускай тэлевізіі і такім чынам скончыўся важны этап гэтай перадвыбарчай кампаніі. Невядома, калі наступным разам прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі атрымаюць доступ да агульнанацыянальнага тэлеэфіра. Нельга нават выключаць, што гэта зноў адбудзецца напярэдадні наступных прэзыдэнцкіх выбараў праз пяць гадоў.

Што далі гэтыя выступы на тэлевізіі? Перадусім,

любы чалавек змог пераканацца, у краіне няма недахопа ў нармальных людзях, дастойных таго, каб зрабіцца прэзідэнтам.

Кажаце, няма маладых, хто мог бы прыйсці на змену А. Лукашэнку? Дык ёсць жа пазітыўны і яскравы Віталь Рымашэўскі альбо канструктыўна-асцярожны Алесь Міхалевіч. Кажаце, апазіцыянеры хочуць разарваць стасункі з Расіяй? Дык ёсць жа ўзважаныя канструктыўныя, ледзь не прорасійскія Ўладзімір Някляеў, Андрэй Саннікаў, Яраслаў Раманчук і нават яўны славянафіл Віктар Цярэшчанка. Кажаце, кандыдаты не маюць дастатковага вопыта? А як жа той самы Саннікаў ці Рыгор Кастусёў ці вайсковец Мікола Статкевіч?

Больш за тое, кандыдаты старанна пазбягалі крытыкаваць адзін аднаго. Многія з іх салідарна заклікалі выбарцаў не галасаваць датэрмінова і прыйсці на Кастрычніцкую плошчу Менска навечар 19 снежня.

Пераважная большасць каментатараў сыходзяцца ў тым меркаванні, што апазіцыя выступіла на дэбатах дастойна.

Выбарцам былі прадстаўленыя кандыдаты на любы густ, і

калі б існавалі лепшыя ўмовы для агітацыі і большая надзея на кантроль сумленнасці падліка галасоў, гэта было б добра. Шырокі спектр нішавых кандыдатаў здольны максімальна адцягнуць галасы ад зразумела каго і гарантаваць другі тур выбараў,

які быў бы ўжо нашмат больш цікавым.

Аднак апазіцыянеры, здаецца, недастаткова аргументавалі, менавіта чаму людзі не павінны галасаваць датэрмінова, — бо большасць фальсіфікацый адбываецца менавіта праз падмену некантраляваных бюлетэняў з датэрміновага галасавання.

Больш за тое, вельмі квола прагучаў адказ на пытанне, як людзям процістаяць незаконнаму прымусу да датэрміновага галасавання. Толькі, здаецца, Уладзімір Някляеў сказаў, што студэнты не павінны баяцца адмаўляцца галасаваць датэрмінова, бо калі выключаць, апазіцыя зможа дапамагчы ўладкавацца ў ВНУ за межамі Беларусі. Галоўны сэнс праграмы імя К. Каліноўскага і мусіў палягаць у тым, каб будучыя пакаленні студэнтаў не баяліся адстойваць свае правы.

Але самае галоўнае —

апазіцыя дагэтуль не мае рэальнай магчымасці ажыццяўляць кантроль над падлікам галасоў. Таксама дагэтуль не відно, як пазбегнуць масавага датэрміновага галасавання. Таму найбольш асэнсаванымі паводзінамі свядомага выбарца, здаецца, і надалей застаюцца байкот ці, як варыянт, крэатыўны сабатаж выбараў.

Цікавы спосаб для гэтага, напрыклад, прапанаваў Гары Паганяйла, які піша пра магчымасць рваць бюлетэнь на дзве часткі, палову з подпісамі членаў камісіі захаваць у сябе, а іншую апусціць у скрыню. Гэта дасць магчымасць потым даказаць парушэнні праз кантроль над колькасцю сапсаваных бюлетэняў. Але без належнай масавасці не спрацуе ані гэты варыянт, ані будзь-які іншы. Рэцэпта перамогі дэмакратаў пакуль не было прапанавана.

Сам па сабе выхад на плошчу нават сотні тысяч чалавек максімум створыць магчымасць адысці ад сцэнара 2006 г. і хаця б, не без эвентуальнага міжнароднага ціску, схіліць улады да перамоваў з дэмакратычнай грамадскасцю — але ўсё гэта зноў-ткі будуць толькі перадумовы, якімі яшчэ належыць скарыстацца.

Плюс,

Плошча — гэта магчымасць для асобаў праявіць сябе і заваяваць эмацыйнае і маральнае лідарства сярод апазіцыі. Хаця і яго трэба яшчэ магчы ўтрымаць

 — на што, прыкладам, не хапіла сілаў у прайшоўшага праз найжорсткія выпрабаванні Аляксандра Казуліна.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Чайчыц, «Новая Эўропа»

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Любы чалавек змог пераканацца: у краіне няма недахопа ў нармальных людзях, дастойных таго, каб зрабіцца прэзідэнтам
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика