9 снежня быў адменены рэйс авіякампаніі «Люфтганза» Мінск — Франкфурт. Таксама затрыманы рэйс Мінск — Рыга авіякампаніі «Белавія».
Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага аэрапорту «Мінск».
Адмены і затрымкі рэйсаў звязаныя з рашэннямі авіякампаніяў, паінфармаваў начальнік вытворча-дыспетчарскага аддзелу аэрапорту Мікалай Абрамчык.
Ён адзначыў, што аэрапорт цяпер працуе ў звычайным рэжыме: «Надвор’е складанае, будзем казаць — на мяжы. Але пакуль дазваляе прымаць і выпускаць самалёты