Зянон Пазьняк: «Някляеў адэкватна зразумеў схему псеўдавыбараў»
10.12.2010 09:49
—
Разное
|
«Апошнія дамоўленасьці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнаньне выбараў і захаваньне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі» — заявіў старшыня Камэнтуючы прапанову Уладзімера Някляева да альтэрнатыўных кандыдатаў зьняцца з выбараў, лідэр — Яшчэ ў самым пачатку выбарчай кампаніі я казаў, што фармальна, аб’ектыўна і незалежна ад палітычнай рыторыкі толькі Някляеў зьяўляецца рэальным альтэрнатыўным кандыдатам супраць рэжыму Лукашэнкі, бо толькі Някляеў рэальна сабраў патрэбную колькасьць подпісаў грамадзянаў, каб быць зарэгістраваным кандыдатам у прэзыдэнты.Астатнія восем кандыдатаў 100 тысячаў подпісаў не сабралі і былі фактычна прызначаныя рэжымам, уключаныя ў яго выбарчую гульню. Таму менавіта ад Някляева можна было спадзявацца самастойнай пазыцыі і рэальнай ацэнкі палітычнай сытуацыі. І тут здарыўся якраз той выпадак, калі тэорыя пацьвердзілася практыкай. Ён адзіны, які адэкватна зразумеў палітычную схему псэўдавыбараў, і прапанаваў свабоднае рашэньне, прычым — адзіна правільнае рашэньне выхаду з тупіка, якое магло б перакуліць усю сыстэму фальшывых выбараў.Менавіта — паставіць умовай выкананьне закону, і пры адмове яго выкананьня зьняцца ўсім кандыдатам. А ўмова такая: Лукашэнка ня мае законнага права чацьвёрты раз балятавацца на выбарах. Істотна, што Някляеў імкнецца пераканаць астатніх Гэта важна, бо сытуацыя імкліва горшыць. Апошнія дамоўленасьці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнаньне выбараў і захаваньне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі.І ўжо здае іх на нашых вачах. Удзел Але складанасьць у тым, што каб асягнуць вынік, зьняцца з выбараў трэба ўсім. Ці здольныя яны гэта зрабіць? — пытаньне амаль рытарычнае. Тым ня менш, яно ўжо пастаўлена. І гэта той канкрэтны выпадак, калі лёс Бацькаўшчыны залежыць ня толькі ад Лукашэнкі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«А апошнія дамоўленасці Лукашэнкі ў Маскве паказваюць, што за прызнанне выбараў і захаванне ўлады ён гатовы на чарговы гандаль нацыянальнымі інтарэсамі».
|
|