Аўтарка песні «Наш прэзідэнт»: «Я расіянка, але вельмі люблю беларускую ўладу». 21.by

Аўтарка песні «Наш прэзідэнт»: «Я расіянка, але вельмі люблю беларускую ўладу»

12.12.2010 20:47 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наталля Монцік — аўтарка нашумелай песні «Наш прэзідэнт», якая выклікала хвалю абурэння ў інтэрнэце. Нагадаем, у трэку дзеці спяваюць пра «бацьку-прэзідэнта ў малітвах».

Наталля Монцік працуе педагогам-вакалістам дзіцячай музычнай студыі «Зорачка» пры Акадэмічным ансамблі песні і танца Узброеных сілаў Беларусі. Яна прызналася, што ўжо трыццаць гадоў з’яўляецца жонкай афіцэра і даўно піша ваенныя песні.

Наталля згадзілася адказаць на пытанні «Нашай нівы» наконт сваёй песні.

Наталля Монцік:

У гэтай песні ёсць дзве назвы — «Наш прэзідэнт» і «Нашчадкі перамогі».

Насамрэч гэта песня пра дзяцей, вясну і ветэранаў. Пра тое, як дзецям добра жыць ў гэтай краіне пры гэтай уладзе.

«Наша ніва»: Калі была створаная песня?

НМ: Яна была напісаная яшчэ ў 2008 годзе. Яе тады выканалі на вялікім урачыстым канцэрце ў Палацы рэспублікі, з відэашэрагам пра прэзідэнта на заднім плане.

Песня прайшла цэнзуру,

усім спадабалася. У зале былі Павел Барадзін, міністры абароны і культуры. І ўсе цудоўна паставіліся да песні. У нас шмат песен, якія ляжаць у багажы. Мы чакалі нагоду, і яна прыйшла, таму мы адправілі яе на радыёстанцыі. Песня проста дачакалася свайго зорнага часу.

НН: Можа, вы чулі, якая была рэакцыя Лукашэнкі?

НМ: Я не ведаю, але

думаю, што рэакцыя была добрай, калі я ўсё яшчэ здаровая…

Але якая можа быць рэакцыя, калі пра цябе спяваюць дзеці, і спяваюць добра?! Зразумейце, я вельмі люблю нашу ўладу, хоць сама расіянка, а ў Беларусь прыехала пятнаццаць гадоў таму.

НН: Вас моцна крытыкуюць у інтэрнэце…

НМ:

Нягледзя на негатыўныя каментары на апазіцыйных сайтах, я сябе адчуваю добра.

Нічога дрэннага я не зрабіла. А мне цяпер усё тэлефануюць, пытаюцца пра песню… Але я ўсім цяпер адмаўляю.

НН: Бацькі хаця б ведалі, што спяваюць іх дзеці?

НМ: Бацькі нашых дзяцей — вельмі грунтоўныя людзі, ніхто не быў супраць. Наадварот, яны былі ўсцешаныя.

НН: Як вы думаеце, ваша песня застанецца ў гісторыі?

НМ: Я не настолькі фанабэрыстая, каб думаць пра гэта.

Я проста пішу добрыя песні

. Застануцца ў гістрыі — добра, не — буду працаваць далей.

Падзяліцца навіной: 
ВН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аўтарка агітацыйнага хіта «Наш прэзідэнта», які за тры дні сабраў каля 15 тысяч праглядаў на nn.by, адказала на пытанні «Нашай нівы».
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика