Сёння — адзін з найбуйнейшых зоркападаў
14.12.2010 13:29
—
Разное
|
Як паведаміў дырэктар абсерваторыі БДУ Альгерд Кузнечык, да 120 знічак у гадзіну змогуць назіраць беларусы сёння вечарам пасля заходу сонца. Прыкладна з 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.Назіральнікам з Беларусі будзе здавацца, што знічкі ляцяць з боку сузор’я Блізнятаў. Метэоры будуць рухацца з хуткасцю 35 км/с. Гэта «невысокая хуткасць» вызначыць жаўтлявы колер успышак. Паводле слоў спецыяліста, наступны найбліжэйшы буйны метэорны паток Квадрантыды пройдзе з 26 снежня па 13 студзеня. Свайго максімуму ён дасягне 3 студзеня. Усяго на працягу года можна назіраць каля 30 зарападаў рознай магутнасці. Найболей відовішчныя і вядомыя з іх — Гемініды, Персеіды, Леаніды, Арыяніды і Лірыды. Падзяліцца навіной:
Анастасія Янушэўская, БелаПАН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 13.00 да 20.00 максімуму дасягне адзін з найбольш магутных метэорных патокаў Гемініды.
|
|