У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца марознае надвор'е. 21.by

У найбліжэйшыя суткі ў Беларусі чакаецца марознае надвор'е

14.12.2010 13:29 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночным усходзе, невялікі снег. У асобных раёнах туман, імжа. На дарогах месцамі галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С,

пры праясненнях да мінус 16–20°С, днём мінус 6–13°С.

У наступныя двое сутак па рэспубліцы чакаецца воблачна з праясненнямі. 16 снежня месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С,

пры праясненнях да мінус 17–23°С; днём мінус 6–13°С.

17 снежня пераважна без ападкаў, толькі днём па Гомельскай вобласці кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С, пры праясненнях

да мінус 17–23°С; днём мінус 6–13°С.

У Мінску ў сераду, 15 снежня, воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўночна-заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля мінус 15°С, днём мінус 9–11°С.

16 снежня воблачна з праясненнямі. Ноччу кароткачасовы снег, днём без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходняй чвэрці 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–12°С, днём мінус 8–10°С.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі, пераважна па паўночным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика