Выхад праз задні праход, або Месца і роля будучай эліты
14.12.2010 18:34
—
Разное
|
Студэнцкую моладзь ператвараюць у пакорлівы статак, абяцаючы за гэта «працу і спакойнае жыццё». «Студэнтам МДЛУ забаранілі карыстацца галоўным уваходам будынка і прымусілі пакідаць Універсітэт праз задні праход». Гэта не фрагмент зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях пра экстраную эвакуацыю студэнтаў з ахопленага полымем навучальнага корпуса. Гэта ўрывак з Магчыма, двухсэнсоўныя словы пра «выхад праз задні праход» — усяго толькі выпадковая агаворка, народжаная паспешлівасцю, характэрнай для падрыхтоўкі онлайн-рэпартажаў. Але колькі ў ёй зусім невыпадковага сімвалізму! У адным сказе акрэсліваецца месца і роля для будучай эліты Беларусі, так, як гэта бачыцца сённяшняй уладзе. Ва ўніверсітэце студэнт не толькі атрымлівае пэўную прафесію, але і вучыцца прымаць самастойныя рашэнні, думаць крытычна, фармаваць і адстойваць уласныя перакананні. Гэта не менш важныя навыкі, чым асноўная спецыяльнасць, бо большасць уладальнікаў дыпломаў у будучыні будзе кіраваць іншымі людзьмі. Гэта норма для цывілізаванага свету. А што ў нас? А ў нас студэнцкую моладзь ператвараюць у пакорлівы статак, які амаль не супраціўляецца ўшчамленню сваіх правоў. Хтосьці можа прыгадаць масавыя акцыі супраць прымусовага размеркавання, ці адмены льгот? А супраць прымусовага датэрміновага галасавання нехта выступае? Чаму так? Мо таму, што ўніверсітэтамі кіруюць людзі, выхаваныя ў сістэме, якая дзесяцігоддзямі дазваляла глядзець на рэшту свету выключна праз «задні праход». І гэтая зашоранасць і пакора перад сістэмай навязліва перадаецца ўсё новым і новым пакаленням. Сістэме гэта толькі і трэба. На фінальным гала-канцэрце прапагандысцкай акцыі «Беларусь — гэта мы!» Аляксандр Лукашэнка Падзяліцца навіной:
Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Студэнцкую моладзь ператвараюць у пакорлівы статак, абяцаючы за гэта «працу і спакойнае жыццё».
|
|