Расійскі палітолаг: Ні пра што Мядзведзеў і Лукашэнка не дамовіліся
16.12.2010 11:14
—
Разное
|
Генеральны дырэктар маскоўскага Цэнтра палітычнай інфармацыі Аляксей Мухін мяркуе, што пасля пераабрання Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі адбудзецца канчатковы развал саюзнай дзяржавы. Пра гэта ён заявіў у эфіры партала —Адзіная эканамічная прастора, пра якую так доўга казалі, нарэшце створаная. Які інтарэс кожнай з краін у яе стварэнні? — АЭП перш за ўсё неабходная для таго, каб наладзіць або аднавіць тую савецкую эканамічную інфраструктуру, на аснове якой мы ўзаемадзейнічалі. Зразумела, што яе распад, развал прывёў толькі да катастрафічных наступстваў. Гэта тое, што датычыць эканамічных рэалій. Цалкам відавочна, што ні адна з краін былога СССР, за рэдкім выключэннем, не жадае вяртацца ў фармат былога Саюза. Гэта цалкам заканамерна, і гэта вельмі добра разумеюць і ў Расіі, і ў Беларусі, нягледзячы на тое, што ў нас пакуль існуе саюзная дзяржава. Мы бачым, што Аляксандр Лукашэнка імкнецца змяніць фармат саюзнай дзяржавы, таму што ён яго не задавальняе з самых розных прычынаў, і, мяркуючы па ўсім, у яго гэта не атрымаецца. Нельга ажаніцца дваім, з якіх адзін хоча ажаніцца, а другі — не. —Тым не менш, усе 17 дакументаў, неабходных для запуску Адзінай эканамічнай прасторы, падпісаныя. Што далей? Як будзе развівацца АЭП? — Далей пачынаецца самае цікавае. З вашага дазволу, вярнуся да шлюбу: падпісанне шлюбнага кантракту не гарантуе шчаслівага сямейнага жыцця, таму што заўсёды ёсць пункты, якія з гэтага шлюбнага кантракту выпадаюць, і лодка шчасця разбіваецца аб сямейны побыт. Цалкам відавочна, што такія шурпатасці, як нафтавыя мыты, цэны на газ, на транзіт, будуць раздражняльным момантам у адносінах кіраўнікоў дзвюх краін.— Чаму падпісанне дакументаў адбылося менавіта цяпер? Цалкам можна было зрабіць гэта бліжэй да Новага года або пасля яго. — У гэтым пытанні я прыхільнік канспіралагічнай гіпотэзы. У адпаведнасці з ёй, мяркую, Аляксандр Лукашэнка спачатку адпрацаваў антырасійскі варыянт вядзення выбарчай кампаніі, а цяпер спрацаваў на рэверсе. Зараз ён будзе прыцягваць тыя групы насельніцтва Беларусі, якія выступаюць за саюз з Расіяй і эканамічнае ўзаемадзеянне. Варыянт бяспройгрышны, таму што і тыя, і іншыя цяпер прагаласуюць за Лукашэнку. — Вы лічыце, што ад яго зыходзіла ініцыятыва падпісання дакументаў? — Не ў нас выбары прэзідэнта, а ў вас. — Гэта так, але Расіі таксама, напэўна, цікава, як яны скончацца. — У Расіі даўно ўжо вызначыліся, што Лукашэнка з’яўляецца даміноўнай фігурай у палітычным полі Беларусі, і, вядома, пралангіруюцца прэзідэнцкія паўнамоцтвы. Спачатку са здзіўленнем, а потым ужо з разуменнем мы назіралі за метамарфозамі, якія адбываліся апошнім часам з Лукашэнкам. — Давайце пагаворым пра нафту. Хочацца разабрацца, хто каму пайшоў на саступкі? Доўга не маглі дамовіцца: нешта патрабаваў беларускі бок, нешта прапаноўвала Масква. Пра што ў выніку дамовіліся? Хто тут прайграў, хто выйграў? — Спецыфіка адносін двух славянскіх брацкіх народаў у тым, што нават дамовіўшыся, мы ўсё роўна ўступаем у супярэчнасці. Практыка невыканання пагадненняў або захавання іх бакамі на сваю карысць існуе, і нават падпісаўшы ўсе неабходныя дакументы, абцершы пот з ілба, нельга гарантаваць, што назаўтра мы зноў не сустрэнемся з праблемамі цэнаўтварэння. Расія ў дакументах будзе бачыць адны лічбы, а беларускі бок — зусім іншыя. Падчас банкаўскіх разлікаў гэтая неадпаведнасць будзе выяўляцца, выклікаючы усё новыя віткі супярэчнасцяў.Таму ніхто адзін аднаму не пайшоў насустрач, абодва бакі ступілі адзін да аднаго, але поціску рукі пакуль не адбылося, нягледзячы на падпісаныя дакументы. Я тут песіміст, прабачце. — Давайце пагаворым пра тое, што напісана ў дакументах. Скасавалі экспартныя мыты на нафту, увялі мыты на нафтапрадукты, 100% гэтых мытаў мы перадаем расійскаму боку. Тут хто на чым выйграе і прайграе? — Прабачце, я паўтаруся: ні адзін з бакоў не выйграе, таму што гэты кампраміс — толькі падстава, каб пачаць новую спрэчку пасля таго, як скончацца фармальнасці з правядзеннем прэзідэнцкіх выбараў. Я, на жаль, з’яўляюся прыхільнікам той гіпотэзы, што нашы лідары ніяк не могуць дамовіцца. Існуе вельмі выразная сістэма атрымання пэўнага кшталту фінансавых і эканамічных прэферэнцыяў ад Расіі. Гэтую сістэму за апошнія гады Расія спрабавала перарабіць пад больш, на наш погляд, справядлівую сістэму рынкавых адносінаў. Беларусь, мабыць, засталася апошняй краінай, якую мы пакінулі «на салодкае», у апошнюю чаргу мы вырашылі гэтую сістэму памяняць. Гэта спробы змяніць гэтую сістэму, зрабіць яе больш празрыстай і зразумелай, у тым ліку для нас: калі мы даем Беларусі нейкія прэферэнцыі — фінансавыя, мытныя, то наўзамен мы таксама павінны атрымліваць нейкія прэферэнцыі. Гэта нармальныя, рынкавыя, нават сяброўскія адносіны. Але ў адказ, і гэта няправільна, мы атрымалі практычна ўспышку антырасійскай рыторыкі ў свой адрас,і гэта нагадала нам сітуацыю ва Украіне, Грузіі і выклікала цалкам пэўныя рэакцыі, сфармаваныя папярэднімі краінамі. Таму я і кажу пра здзіўленне. На жаль, мне здаецца, што перспектывай пасля пераабрання Лукашэнкі прэзідэнтам будзе канчатковы развал саюзнай дзяржавы і спроба стварыць новую сістэму дамоваў, у тым ліку на аснове ўжо падпісаных пагадненняў, у якіх беларускае кіраўніцтва пастараецца захаваць сістэму фінансавых, эканамічных і іншых прэферэнцый для сябе. — Саюзная дзяржава як не працавала, так і не працуе. А што да Адзінай эканамічнай прасторы, пра якую мы цяпер гаворым, у рамках якой былі падпісаныя дакументы? Чаму вы кажаце пра нейкія прэферэнцыі, калі ў прынцыпе ўнутры Адзінай эканамічнай прасторы ніякія мыты не меркавалася? — Выдатна, але перапродаж нафтапрадуктаў і нафты ніхто не адмяняў. Усё вельмі проста. Схема, якая зацвярджаецца на Адзінай эканамічнай прасторы, — гэта яшчэ не рабочая схема, а толькі падпісаныя дакументы. Маецца на ўвазе вельмі сур’ёзнае ўзаемадзеянне на рынкавым, эканамічным узроўні, але пры гэтым, я так разумею, Лукашэнка спрабуе абгаварыць сабе асаблівыя ўмовы існавання ў гэтай эканамічнай прасторы. Знакамітая сітуацыя гандлю паміж Астапам Бэндэрам і тэхнікам тэатра наконт крэслаў: «Раніцай грошы, увечары крэслы». — «А можна наадварот?» — «Можна, але грошы наперад». Тут адбываецца прыблізна тая ж самая сітуацыя з боку Лукашэнкі: нічога не абяцаць, і ва ўсім выдаваць даволі малазразумелымі тлумачэнні і гарантыі. На жаль, я цяпер выступаю выразнікам настрою пакрыўджанага боку, таму што расійскае кіраўніцтва да канца так і не зразумела, што адбылося ў адносінах. Быццам бы пасварыліся, а потым развярнуліся на 180 градусаў — і ўсё падпісалі. — Ездзіў жа Сідорскі, размаўляў з Пуціным. Праз два дні паехаў Лукашэнка, прагаварыў з Мядзведзевым паўтары гадзіны за зачыненымі дзвярыма і пра ўсё дамовіўся. Што сапраўды адбылося? — У гэтым якраз і была, на мой погляд, вытанчаная ўсходняя дыпламатыя. Спадары прэм’еры не дамовіліся, а спадары прэзідэнты ўсё вырашылі. На жаль, зноў вымушаны згадаць канспіралагічную тэорыю пра тое, што апошнім часам Аляксандр Лукашэнка актыўна спрабуе сутыкнуць Мядзведзева і Пуціна ілбамі, гэта значыць, парушыць так званы ўладны тандэм.З тэрыторыі Расіі нам здалося, што такі матыў прысутнічае, таму што, мяркуючы па ўсім, старажытнарымскі прынцып «падзяляй і ўладар» быў прыняты на ўзбраенне камандай цяперашняга беларускага прэзідэнта. Ён вельмі разумны, мудры, і ў прынцыпе мог бы спрацаваць, але пры той умове, калі Дзмітрый Анатольевіч сапраўды хоча канфліктаваць з Уладзімірам Уладзіміравічам, а я ў гэтым далёка не ўпэўнены. — Ці могуць бакі сапраўды дамовіцца з нагоды нафты і газу, або так і будзем спрачацца кожны год? — Цяперашні фармат адносін мае пад сабой далейшыя пярэчанні праз канчаткова нявысветленыя стратэгічныя планы па стварэнні саюзнай дзяржавы. Прасцей яго ці адмяніць, або перафарматаваць. І тут зноў мае рацыю Аляксандр Лукашэнка, як гэта ні дзіўна гучыць з расійскага пункту гледжання. Сапраўды, пэўнасць прынясе выразнасць і зробіць адносіны больш транспарэнтнымі. Але я думаю, што ў гэтым не вельмі зацікаўленыя людзі з расійскага боку, якія робяць бізнэс з беларускім бокам, але, на мой погляд, да канца ў гэтым не зацікаўлены і сам Лукашэнка. Гэта не дасць магчымасці для эканамічнага манеўру, які ён цяпер робіць і ў дачыненні да еўрапейскіх інстытутаў, і ў дачыненні да амерыканскіх інстытутаў, ад якіх ён мае намер атрымліваць далейшыя крэдытныя лініі. Беларусь, на жаль, ідзе па шляху, які Расія ўжо прайшла і ад якога адмовілася, — гэта актыўнае набіранне фінансавых сродкаў Захаду. — Вы хочаце сказаць, што нафтагазавыя адносіны з Расіяй так і застануцца козырам у руках Лукашэнкі, і ён яго не збіраецца разменьваць? — Было б неразумна адмаўляцца ад такога інструмента ўздзеяння на расійскае кіраўніцтва. — Расійскае кіраўніцтва са свайго боку можа неяк уплываць на сітуацыю? — Як гэта ні дзіўна гучыць, апекшыся на Грузіі і Украіне, мы будзем дзьмуць на Аляксандра Лукашэнку. Я не думаю, што апарат прэзідэнта або прэм’ера зацікаўлены ў тым, каб адносіны з Беларуссю былі такімі ж, як з Украінай і Грузіяй. Не трэба мяне папраўляць, што з Украінай у нас усё змянілася, і цяпер у нас вельмі добрыя адносіны. Гэта далёка не так. — Што дае вам нагоду сцвярджаць гэта? — Віктар Януковіч падкрэслена вядзе нацыянальную палітыку, якая адпавядае ўяўленням пра яе людзей, якія яго атачаюць, якія арыентаваныя ў асноўным на Захад. Таму казаць аб тым, што новае ўкраінскае кіраўніцтва вядзе прарасійскую палітыку, не даводзіцца. Акрамя пралангіравання пагаднення аб севастопальскай базе нічога сур’ёзнага пакуль Януковіч нам не прапанаваў і не дазволіў зрабіць. — Якой была б ідэальная схема працы ў нафтагазавай схеме паміж Беларуссю і Расіяй? — Выразнае пагадненне, якое прадугледжвае дакладнае цэнаўтварэнне па справядлівых расцэнках без дысконтаў як з аднаго боку, так і з другога. Уся праблема ў дысконтах: развагі і спрэчкі вядуцца аб іх памеры. Вядома, Газпрам і іншыя кампаніі, якія гандлююць з Беларуссю, хочуць зрабіць дысконт паменей, адпаведна, беларускі бок хоча зрабіць дысконт паболей. Калі ў дамове будуць прапісаныя канкрэтныя формулы вывядзення цаны за газ без рознага кшталту дысконтаў, адносіны палепшацца аптымальна, таму што мы будзем разумець, якую цану будзем плаціць або якія грошы атрымліваць праз некаторы час. Гэтая сістэма дысконтаў выгадная пасярэдніцкім фірмам як з аднаго, так і з другога боку, таму што яны маюць магчымасць павялічваць або не дапускаць памяншэння маржы, якую яны атрымліваюць у выніку. — Але ні саюзная дзяржава, ні Адзіная эканамічная прастора не дазваляе нам выйсці на такую схему працы? — На жаль, гэта палітычныя пляцоўкі, на якіх эканоміка працуе пакуль слаба. — Я так разумею, што новага вітка ў — Не, я лічу, што ён адбудзецца, але, на першы погляд, апакаліптычным спосабам — з развалам саюзнай дзяржавы і ўсталяваннем новых дамоўных адносін. Гэта непазбежна.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны дырэктар маскоўскага Цэнтра палітычнай інфармацыі Аляксей Мухін мяркуе, што пасля пераабрання Лукашэнкі прэзідэнтам Беларусі адбудзецца канчатковы...
|
|