Збіраешся за мяжу? Напачатку патэлефануй у даведку. 21.by

Збіраешся за мяжу? Напачатку патэлефануй у даведку

21.12.2010 13:32 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сэрвісная інфармацыйная служба філіяла «Мінская гарадская тэлефонная сетка» РУП «Белтэлекам» ГарІнфаСэрвіс пашырае базу звестак і з 23 снежня па тэлефоне 190 будзе прадастаўляць інфармацыю для жыхароў Мінска, якія плануюць паездку за мяжу.

паведаміла спецыяліст па маркетынгу прадпрыемства Ганна Серада.

Мінчане змогуць атрымаць пералік краін, на тэрыторыю якіх грамадзяне Беларусі могуць выязджаць без віз, пералік краін, дзе ёсць дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульскія ўстановы Беларусі, назву сталіцы, афіцыйную мову і назву грашовай адзінкі.

Такая інфармацыя будзе карысная для турыстаў і падарожнікаў, а таксама для ўсіх, хто калядныя святы і навагоднія канікулы вырашыў правесці за мяжой.

Нагадаем, што па тэлефоне 190 таксама можна атрымаць адрасы і тэлефоны турфірм, пасольстваў і консульстваў, пашпартна-візавых службаў, курс валют у розных банках, адрасы банкаматаў і інфакіёскаў. Напярэдадні Новага года актуальнай будзе інфармацыя аб культурных мерапрыемствах, што плануюцца ў Мінску.

Кошт паслугі — 473 рублёў за адну хвіліну. ГарІнфаСэрвіс працуе кругласутачна без выхадных.

Падзяліцца навіной: 
БелТА

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
МГТС уводзіць новую службу для абанентаў з 23 снежня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика