Сёння — дзень зімовага сонцастаяння
22.12.2010 12:56
—
Разное
|
Некалькі дзён да і пасля зімовага сонцастаяння наша зорка практычна не змяняе сваё схіленне, як бы «стаіць» на адной і той жа найменшай вышыні над гарызонтам. Старажытныя славяне зімовае сонцастаянне называлі сонцаваротам, бо з гэтага моманту сонца «паварочвае» на прыбаўленне дня. «Сонца — на лета, зіма — на мароз». У тыя часы гэтая дата мела і прыкладное значэнне — яна служыла пунктам адліку часу, па надвор’і на сонцаварот рабілі прагнозы на будучы ўраджай (іней на дрэвах — да багатага ўраджаю). У Еўропе ў гэты час пачынаўся Зімовае сонцастаянне раней за ўсе іншыя сезоны было вызначана ў Кітаі (у кітайскім календары 24 сезоны). У Старажытным Кітаі лічылі, што з гэтага часу ўзнімаецца мужчынская сіла прыроды і пачынаецца новы цыкл. Дзень зімовага сонцастаяння лічыўся шчаслівым днём, вартым святкавання. У гэты дзень усе — ад імператара да прасталюдзіна — ішлі ў водпуск. Войска прыводзілася ў стан чакання загадаў, зачыняліся памежныя крэпасці і гандлёвыя лаўкі, людзі хадзілі адзін да аднаго ў госці, дарылі падарункі. Кітайцы прыносілі ахвяры богу Неба і продкам, а таксама елі кашу з фасолі і клейкага рысу, каб засцерагчы сябе ад «злых духаў» і хвароб. Да гэтага часу дзень зімовага сонцастаяння лічыцца адным з традыцыйных кітайскіх святаў. На Тайвані захавалася традыцыя прыносіць продкам у ахвяру Для параўнання, самы працяглы дзень года — 24 чэрвеня — доўжыўся 17 гадзін 6 хвілін (узыход у 4.39, захад у 21.45). Дзень зімовага сонцастаяння (момант перасячэння цэнтрам Сонца кропак, найбольш аддаленых ад экватара (кропак сонцастаяння) займаў важнае месца ў культуры, пачынаючы, па крайняй меры, з неаліту. Лічыцца, што гэта даказваюць археалагічныя помнікі, якія захаваліся, — такія, напрыклад, як Стоўнхендж у Англіі і Ньюгрэйндж у Ірландыі. Старажытныя славяне таксама адзначалі дні сонцастаяння. У паўночным паўшар’і зімовае сонцастаянне прыпадае на 21 або 22 снежня. З момантам завяршэння скарачэння дня звычайна было звязана рэлігійнае свята нараджэння бога сонца. Згодна з рашэннем айцоў хрысціянскай царквы, было дазволена святкаваць у гэты дзень (25 снежня) і Нараджэнне Хрыстова (Руская, Іерусалімская, Сербская, Грузінская праваслаўныя цэрквы і Афон, а таксама старажытнаўсходнія і Светлы час сутак пачне пакрыху, а дакладней, на адну хвіліну, прырастаць штодзённа толькі з 26 снежня. Такім чынам, каляндар абяцае, што яшчэ да канца года, які заканчваецца, сонца будзе знаходзіцца над гарызонтам на цэлых 7 хвілін даўжэй. Падзяліцца навіной:
Звязда Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння -- самы кароткі дзень у годзе, ад заўтра дні пачнуць паціху прыбываць.
|
|