Калінкіна: Лукашэнку завабілі ў пастку ўласныя сілавікі. 21.by

Калінкіна: Лукашэнку завабілі ў пастку ўласныя сілавікі

22.12.2010 12:56 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У нашай краіне трэба жыць доўга, каб падзеі было з чым параўноўваць. Дзіўна, што ніхто ў гэтыя дні не ўспомніў пра штурм Дома ўрада, які быў сямнаццаць гадоў таму…

Тады штурмам беларускі Белы дом браў дэпутат Аляксандр Лукашэнка. Міліцыя яго не пускала ўсярэдзіну будынка, ён настойліва прарываўся, дзёрзка адштурхоўваючы людзей у форме і размахваючы рукамі.

Была і група падтрымкі. Журналісты здымалі. На Лукашэнку падчас той бойкі парвалі пінжак. Ён заклікаў да народа, дэманстраваў «пацярпелы» пінжак, кляў сатрапа і прыгнятальніка свабод Вячаслава Кебіча, крычаў, што міліцыя служыць рэжыму і душыць змагара за дэмакратыю…

Колькі б яму сёння далі за такі штурм?

Артыкул 292 — «Захоп будынкаў і збудаванняў» — да пяці гадоў, артыкул 339, частка 2 — «Хуліганства, звязанае з аказаннем супраціву асобе, якая спыняе хуліганскія дзеянні» — да шасці, артыкул 363 «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных справаў» — да шасці… Спіс «зручных» артыкулаў КК можна працягнуць.

Але за «сатрапам Кебічам» чалавека, якая штурмаваў Дом урада, не білі дручком па галаве.

Журналістам, якія ўсё гэта здымалі, не ламалі апаратуру, не цягнулі у пастарунак, не клалі носам у асфальт. Азвярэлы спецназ не кідаўся на «адважнага штурмавіка».

Яго проста выкінулі за дзверы, як шчанюка-шкодніка, і весела назіралі, як пакутнік за дэмакратыю размахвае падраным пінжаком, выкрываючы і абураючыся.

Пінжак, дарэчы, выявіўся не асабісты, а пазычаны ў Сініцына.

Вось мне цікава,

чаму Лукашэнка лічыць, што яму можна было прарывацца ў Дом урада, а нікому іншаму — нельга? Як гэта ён забыў такі гераічны факт сваёй біяграфіі? Чаму тады складаў оды сабе, герою-праўдашукальніку, а цяпер гарлапаніць: «Бандыты! Тэрарысты! Адмарозкі!»

Лукашэнка прызнаўся, што сачыў за ўсім, што адбывалася, з аператыўнага цэнтра, то бок быў у курсе ўсіх падзей, усё бачыў і ў здаровым розуме асабіста аддаў загад дзейнічаць самым жорсткім чынам. Спецназаўцы білі людзей дубінкамі па галаве, збівалі нагамі, не разбіралі, дзе жанчыны, дзе выпадковыя мінакі, дзе журналісты… У сваім разуменні дэмакратыі, прыйшоўшы да ўлады, ён відавочна атрымаў поспех. У яго «дэмакратыі» дзве складнікі — хлусня і сіла.

Хлусня — гэта калі ён кажа, што ля Дома ўрада быў штурм.

Асабіста я ўважліва і некалькі разоў прагледзела кадры БТ, але ніякага штурму не ўбачыла. Яны круцяць адно і тое ж: адзін і той жа эпізод паўтараюць па некалькі разоў, каб здавалася, што «штурм» быў доўгім і настойлівым. Насамрэч у розных варыяцыях мы бачым, як нехта разбівае шкло.

Калі Лукашэнка праводзіць аналогіі са знікненнем Ганчара, Захаранкі і звычайных людзей, і абураецца, чаму ўсе толькі на асобных персонах засяродзіліся, то і я сабе дазволю сабе такую аналогію. Колькі шкла за дзень б’юць у нашай краіне? Пяць, дзесяць, сто, тысячу… Я не ведаю. Але абсалютна дакладна, што гэта ніколі не называюць штурмам і масавымі беспарадкамі.

Пра штурм — гэта відавочная казка. Як і пра тое, што на акцыю выйшлі баевікі, і ў супрацьстаянні з імі пацярпелі шараговыя міліцыянты. У кагосьці, да прыкладу, паламаны нос. Мне проста не хапала фантазіі сцяміць:

ну як можна зламаць нос экіпіяванаму «касманаўту» ў касцы і з ахоўным шчытком-наморднікам? Выявілася, элементарна! Калі супрацоўнік міліцыі пад выглядам шараговага грамадзяніна знаходзіцца ў натоўпе, то дастаць «корачкі» ён не паспявае, і трапляе пад раздачу, як усе звычайныя людзі.

Але «вытворчыя» траўмы спецназа, як ні дзіўна, нам таксама прадэманстравала наша тэлебачанне, паведаміўшы аб тым, што ў некалькіх міліцыянтаў пералом правай рукі, калі дакладней — называлі пералом правага перадплечча. Гэтую траўму яны атрымліваюць, калі ідуць адразу некалькімі шэрагамі і малоцяць без разбору, трапляючы ў гарачцы па руцэ таварыша. Не маюць дачынення «баевікі» да такіх пакалечаных, гэта ім трэба лепш адпрацоўваць каардынацыю дзеянняў і апазнаванне «свой-чужы».

Некалькі «карцінак» для БТ мітынгоўцы, праўда, не зрабілі. Напрыклад, у раёне ГУМа на іх дарозе стаялі абсалютна «безабаронныя» (у сэнсе, на першы погляд, проста без людзей) перасоўныя пункты абмену валюты — тыя самыя аўтобусы, якія з цэнтральнага праспекта яшчэ некалькі гадоў таму прыбралі. Але вось трэба ж так супасці, што менавіта ў дзень акцыі іх выпадкова зноў падвезлі!.. Народ, праўда, на вялікі жаль рэжысёраў, абышоў акуратненька гэтыя аўтобусікі, не паквапіўшыся на дармовыя і проста кінутыя дэманстрантам пад ногі грошы.

Уяўляю, як скрыгатаў зубамі Лукашэнка ў сваім аператыўным штабе: якія кадры сарваліся!

Ён, мабыць, думаў, што па абсалютна пустым праспекце, калі міліцыя ніяк не перашкаджала руху дэманстрантаў, ён вядзе апазіцыю ў пастку, дзе ў Доме ўрада ўжо чакалі падрыхтаваныя людзі. Але насамрэч гэта сілавікі завабілі ў пастку яго самога. Што б мы ні казалі, але калі б не вельмі жорсткі разгон, гэтыя выбары былі б прызнаныя Еўропай і ЗША. Гэта значыць, Лукашэнка атрымаў бы легітымнасць і поле для манеўру. А вось цяпер — не. І ён сам аддаў загад перакрэсліць усё, што рабілася, каб унікнуць расійскай залежнасці.

У выніку ў дзень, які павінен быў стаць для яго трыумфам, Лукашэнка праводзіць агрэсіўную прэс-канферэнцыю ў духу «разбярэмся з усімі», «нікога не баюся», але многія заўважылі, што ў «пераможцы» на шчоках істэрычная чырвань.

Хлопцы на яго загад памахалі дручкамі, забяспечылі працай суды, забілі камеры ізалятараў часовага ўстрымання, ён паглядзеў па маніторах збіццё і прыніжэнне сваіх супернікаў, — цікавае «кіно», якое яму напэўна вельмі спадабалася. Але якая цана гэтага кіно?!

Прэс-служба фактычна фальсіфікуе віншаванне ад імя Дзмітрыя Мядзведзева, паведамляючы пра тэлефонны званок ад Дзмітрыя Анатольевіча. Але званка не было, і сёння «радасную навіну» вымушаныя былі здымаць з прэзідэнцкага сайта. Затое на стужках інфармагенцтваў з’явілася іншая — пра тое, што беларускі парламент ратыфікаваў дамову аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы з Расіяй і Казахстанам. Калі Мядзведзеў яшчэ пацягне з віншаваннямі-то і Абхазію з Асеціяй мы прызнаем. Я чамусьці ў гэтым зусім не сумняваюся.

Хлопец трапіў на такі кручок, з якога саскочыць ужо не зможа. На Захадзе дзверы зачыніліся, а на Усходзе згубілі ключ, каб яе адкрыць, але пакуль даюць надзею, што ключ шукаюць…

Гэта проста класічны прыклад таго, што калі няма нармальнага парламента і нармальных СМІ, то прэзідэнтамі маніпулююць сілавікі.

Калі б Лукашэнка зрабіў як Кебіч падчас першага штурму Дома ўрада, ён сёння слухаў бы словы прыязнасці з ЗША і мяккую, непрынцыповую крытыку ад АБСЕ. Але беларускі прэзідэнт кіруецца інфармацыяй і парадамі «дасведчаных аналітыкаў», якія любяць паразмінацца на жывых трэнажорах. Вось яны яму і падказалі, што трэба рабіць. Яны падказалі, а ён прыняў рашэнне. І зараз будзе вытанцоўваць пад маскоўскую балалайку любыя па. Лукашэнка выхваляецца, што за сем з паловай хвілін навёў у краіне парадак, але насамрэч — страціў рэальную ўладу.

Таму самымі важнымі дакументамі ў цяперашняй сітуацыі здаюцца не абяцаныя да публікацыі сакрэтныя звесткі аб фінансаванні Захадам беларускай апазіцыі, а звесткі аб цесных канструктыўных сувязях кіраўнікоў беларускіх сілавых ведамстваў з расійскімі калегамі. Калі ўжо Ганне Чапман медаль далі, то нашым якім-небудзь таемным указам могуць даць і Герояў Расіі. За сем з паловай хвілін выйграць «халодную вайну» — гэта добрая спецаперацыя.

Падзяліцца навіной: 
Святлана Калінкіна, skalinkina.livejournal.com

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сямнаццаць гадоў таму штурмам беларускі Белы дом браў дэпутат Аляксандр Лукашэнка.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика