Дапамога вязьням: новы фармат
24.12.2010 15:50
—
Разное
|
Сябры, у першую чаргу хачу вельмі моцна падзякаваць усім, хто адгукнуўся і дапамагаў і дапамагае нам. Гэта вельмі прыемна працаваць у такой хвалі падтрымкі і грамадзянскай салідарнасьці. Аднак, мы маем паведаміць важныя зьмены ў арганізацыі нашай працы і адказаць на пытаньнні, якія найчасьцей задаюцца нам па тэлефонах і ў офісе нашай грамадскай кампаніі. Як можна дапамагчы зараз * Першае і важнае — мы БОЛЬШ НЕ ПРЫЙМАЕМ РЭЧЫ, бо дзякуючы неабыякавым людзям, рэчаў у нас зараз болей чым дастаткова, калі будзе неабходнасьць у нейкіх канкрэтных рэчаў для канкрэтных людзей — мы зможам их набыць з грошай сабранага фонду. * Нам патрэбны валанцёры: адвозіць рэчы па перадачах, у дзенны час, патрэбны пашпарт мы даем грошы на таксоўкі лепш арыентавацца на наступны тыдзень NB зараз есьць інфармацыя, што перасталі прыймаць не ад сваякоў — падрыхтаваны ўзор скаргі, якую трэба падаваць у такім выпадку на супрацоўніка міліцыі, бо гэта не законна — ПІКоАП не ўтрымлівае абмежваньняў наконт асобаў, якія маюць права перадаваць перадачы. Яны дачакаюцца — мы завалім іх скаргамі і бандэролямі. узор скаргі — у наступным пасце. * Працягваем прыймаць грашовыя ахвяраваньні!* Трэба падпісваць паштоўкі: на ўправе сотні навагодніх і калядных паштовак, канвертаў з маркамі і адрэсамі, трэба каб як мага болей людзей напісала вязьням паштоўкі і цёплыя словы падтрымкі. Можна зайсьці ў суботу і падпісаць дзесятак паштовак. Як можна дапамагчы потым * Сустракаць затрыманых — у Менску і Жодзіна, сьвяткаваць іх выхад на волю * Таксама шукаем аўтобус (вялікі) на 40–50 месцаў на мінімум на 2 рэйсы ў Жодзіна 29.12 і 31.12. Хто можа дапамагчы? Безумоўна, паслугі аўтобуса будуць аплочаны. Як зкантактавацца 284 50 12 гарадскі адрас Варвашэні/Машэрава 8, у будні з 9 да 20 + 375 29 685 52 39 Сяржук Семянюк + 375 29 395 73 99 Даша Каткоўская (я) Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як можна дапамагчы зараз.
|
|