Дар’я Каткоўская. Прэс-партрэт. 21.by

Дар’я Каткоўская. Прэс-партрэт

29.12.2010 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта лёс — адна з ініцыятарак беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці з затрыманымі на Плошчы нарадзілася 19 снежня

Дар"я Каткоўская з сынам Алесем. Фота Марыны Івановай.

Знаёмцеся — Дар’я Каткоўская, мінская юрыстка. Напэўна, гэта лёс — Дар’я нарадзілася 19 снежня. Акурат у гэты ж дзень сёлета былі затрыманыя сотні чалавек. Большасць у Мінску, рэшта — па ўсёй Беларусі. І менавіта яна стала адной з ініцыятарак беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці з затрыманымі ўдзельнікамі паслявыбарчых акцый пратэсту.

У першыя ж дні пасля выбараў блог Дар’і фактычна стаў інфармацыйным цэнтрам гуманітарнай акцыі па дапамозе затрыманым і іх сем’ям. Сюды сцякаецца інфармацыя пра лёс затрыманых — акалічнасці затрымання і канвеерных прысудаў, кантакты дзяржаўных устаноў і праваабарончых арганізацый. У хуткім часе пачалася праца па зборы і дастаўцы асуджаным неабходных рэчаў. А гэтай нялёгкай працай валанцёры не забыліся на хуткія ўжо навагоднія святы — у СІЗА сталіцы і Жодзіна былі падпісаныя сотні віншавальных паштовак.

Дар’я Каткоўская нарадзілася 19 снежня 1982 г. у Мінску. Скончыла гімназію з мастацкім ухілам, юрыдычны факультэт Белдзяржуніверсітэта па спецыяльнасці «Адвакатура і натарыят». Працуе ў ТАА «Сцепаноўскі, Папакуль і партнёры», вядучы юрыст.

У часе сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў была назіральніцай на ўчастку №17 у Фрунзенскім раёне горада Мінска (м-н Сухарава). Яна галасавала на тым жа ўчастку і свой бюлетэнь сапсавала, напісаўшы на ім: «Саня паедзе ў Гаагу». Пазней гэты бюлетэнь камісія «не знайшла» сярод сапсаваных, што стала яшчэ адным прыкладам таго, як у нас лічацца галасы.

Удзел у гуманітарных акцыях для Дар’і не ў навіну. Яна рэгулярна далучаецца да неабыякавых людзей, што па ўласнай ініцыятыве дапамагаюць дзіцячым дамам.

Падзяліцца навіной: 
Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта лёс — адна з ініцыятарак беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці з затрыманымі на Плошчы нарадзілася 19 снежня.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика