Партызанская вайна ў Беларусі
29.12.2010 00:00
—
Разное
|
Праца нямецкага гісторыка Марка Бартушкі «Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941- 1944» упершыню была апублікаваная яшчэ ў 2008 годзе. Зараз выйшла і Цікавасць да публікацыі выклікае нават разгромная прадмова, напісаная вядомым даследчыкам беларускага нацыянальнага руху, гарадзенскім гісторыкам Алесем Смалянчуком. Спадар Смалянчук практычна ў кожным раздзеле знайшоў процьму супярэчнасцяў і недакладнасцяў. А асноўнай памылкай нямецкага гісторыка назваў ігнараванне даследванняў сваіх беларускіх папярэднікаў — Юрыя Туронка і Яўгена Мірановіча. Разам з тым, «Партызанская вайна ў Беларусі» заснаваная на такіх крыніцах (у першую чаргу нямецкіх), да якіх беларускія гісторыкі яшчэ не хутка дабяруцца. У дадатак да гэтага — лёгкі, амаль публіцыстычны стыль, уласцівы заходнім гісторыкам ды процьма ілюстрацый. Кніга будзе цікавай аматарам самых разнастайных версій найноўшай беларускай гісторыі. Тут знойдзеце раздзелы, прысвечаныя калабарантам, нямецкаму тэрору ў Беларусі, савецкаму партызанскаму руху, польскаму нацыянальнаму супраціву на беларускіх землях, беларускім нацыянальным праблемам часоў Другой сусветнай, а таксама украінскаму і габрэйскаму рухам у Беларусі часоў нямецкай акупацыі. Добры і зусім не дарагі падарунак. Пытайцеся ў распаўсюднікаў часопіса «Архэ» і іншых незалежных распаўсюднікаў. Бартушка, Марк, Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941 — 1944 гг, — Вільня: Інстытут беларусістыкі; Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 2011. — 188 с. Падзяліцца навіной:
АП Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выйшла кніга, якая выкліча шквал абурэння ў афіцыйных ідэолагаў.
|
|