У сераду — месцамі моцны снег, завіруха. 21.by

У сераду — месцамі моцны снег, завіруха

29.12.2010 00:00 — Разное |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 29 снежня, у Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е. Часам снег, ноччу і раніцай па паўночным усходзе, днём у асобных раёнах моцны снег, месцамі мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночны, паўночна-заходні 5–10 м/с, месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 5–11°С, днём 3–9°С ніжэй за нуль.

У Мінску 29 снежня будзе пахмурна, часам снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–9°С,

днём 5–7°С марозу.

У наступныя двое сутак, 30 і 31 снежня, у Беларусі чакаецца пахмурнае з праясненнямі надвор’е. 30 снежня на большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе кароткачасовы снег, слабая мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 3–8 м/с, месцамі парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С,

днём 6–12°С ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе прыблізна мінус 4°С.

31 снежня ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі Беларусі снег, днём у асобных раёнах мяцеліца. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, заходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 7–14°С,

пры праясненнях да 18°С марозу; днём 4–11°С ніжэй за нуль, па паўднёвым захадзе мінус 1–3°С.

У Мінску 30 снежня воблачна з праясненнямі, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні, заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 9–11°С,

днём 8–10°С марозу.
Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 29 снежня, у Беларусі чакаецца пахмурнае надвор’е. Часам снег, ноччу і раніцай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Разное)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика