Не мае пытаньні пра палітыку
29.12.2010 00:00
—
Разное
|
Але гэта — не ахвяры землятрусу, прыроднай стыхіі, дзе на ўсё Боская воля, гэтыя людзі ахвяравалі сабой дзеля пэўнага палітычнага праекту, які прывёў да такога, а не іншага выніку. І хіба няма падставаў падумаць пра прычыны гэтага выніку, паспрабаваць зрабіць зь яго некаторыя высновы? 1. За 7,5 хвілін пару тысяч АМАПу і спэцназу разагналі 10–20 тысяч людзей на плошчы Незалежнасьці. Што зьменіцца наступным разам? Будзе больш людзей на плошчы? За кошт чаго? Сілы правапарадку будуць паводзіць сябе інакш? Чаму? У Сэрбіі ў 2000 годзе і ва Ўкраіне ў 2004 годзе лідэры Плошчы здолелі дамовіцца з кіраўніцтвам сілавых структур аб іх як мінімум нэўтралітэце. Ці была такая дамова ў Беларусі ў 2010 годзе? Ці магчымы нэўтралітэт сілавых структур без такіх дамоўленасьцяў? Нібыта плян лідэраў Плошчы прадугледжваў перамовы з урадам і сілавымі міністрамі. Але зь якіх прычынаў вернасьць гэтых самых міністраў Лукашэнку павінна была аказацца меншай, чым вернасьць іх падначаленых, так пераканаўча прадэманстраваная на Плошчы? 2. Біцьцё шыбаў і ламаньне дзьвярэй у Доме ўраду было банальнай паліцэйскай правакацыяй. Але што насамрэч азначалі словы з вуснаў лідэраў апазыцыі пра «рашучыя дзеяньні»? За 4 гады пасьля 3. Колькі галасоў атрымаў Лукашэнка на гэтых выбарах насамрэч — ніхто ня ведае. Але паводле нават самых неспрыяльных для яго ацэнак — за 30%, а за ягоных апанэнтаў — значна менш. Я не пра тое, ці патрэбны быў другі тур, я пра тое — чаму? У чым прырода падтрымкі Лукашэнкі (шчырай, а не намаляванай)? Што можа гэта зьмяніць? Ці прыкладна 30%-40% — гэта «ядзерны», «бэтонны» яго электарат, які ня зьменшыцца, якую б палітыку ён ні праводзіў? 4. Перавага адзінага, акрамя ўсяго іншага — нават у тэхналягічным сэнсе арганізацыі Плошчы. Некалькі сцэнароў, якія праводзяць некалькі кандыдатаў, прыводзяць да таго, што насамрэч не рэалізуецца ніякі сцэнар ці рэалізуецца сцэнар уладаў. Але што не было зроблена сёлета, каб дасягнуць адзінства? І што зьменіцца праз 5 гадоў? Пытаньні гэтыя — насамрэч не мае. Іх паставілі зьбітыя, скалечаныя, тыя, хто сядзяць за кратамі, каму зламалі лёсы, а некаторым і душы. І наш абавязак- ня толькі дапамагаць ім, ня толькі быць салідарнымі зь імі, але і шукаць адказы на гэтыя пытаньні, каб іх пакуты і ахвяры не былі марнымі. Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Піша Юры Дракахруст.
|
|