Экстрасэнсы прадракаюць Беларусі «больш інтэлігентнага» прэзідэнта — відэа
29.12.2010 00:00
—
Разное
|
Расійскія тэлеканалы працягваюць здзеквацца з Аляксандра Лукашэнкі. На днях ТБ вуснамі празорцаў распавяло, калі ў Беларусі зменіцца кіраўнік дзяржавы. У нядзельнай праграме расійскага тэлеканала ТВЦ «У цэнтры падзей з Ганнай Прохаравай», якая паўтаралася ў панядзелак, у выніковым сюжэце самыя вядомыя расійскія экстрасэнсы і прарокі зазірнулі ў найбліжэйшую будучыню. Убачылі яны і Беларусь, праўда, ужо без Лукашэнкі. «Што год будучы нам рыхтуе?» — такая была тэма абмеркаванняў у расійскіх прадказальнікаў, гасцей апошняй у гэтым годзе праграмы тэлеканала ТВЦ «У цэнтры падзей». Сярод запрошаных была і Галіна Багірава, вядомая тым, што прадказала маскоўскі смог і трагедыю на Сярод іншых прароцтваў прагучала і такое: беларусаў чакае няпростая палітычнае жыццё. Асабліва Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. — На яго месца ўстане зусім іншы чалавек. Ён нават вонкава іншы. Ён маладзейшы, вонкава ў яго не такія вострыя рысы, у яго больш круглявыя рысы твару, гэта больш інтэлігентны чалавек,— прадказала Галіна Багірава. Адзначаецца, што іншыя экстрасэнсы былі з гэтым згодныя. Усе яны назвалі адзін і той жа тэрмін, калі гэта адбудзецца, — тры гады.На сайтах, прысвечаных «бітвам экстрасэнсаў», указана, што Багіравай 51 год. Яна Яе меркаваннем па «беларускаму пытанню» пацікавіліся і вядучыя праграмы НТВ «Нерэальная палітыка» Ціна Кандэлакі і Андрэй Калеснікаў. Пераможца праекта «Бітва экстрасэнсаў» Зулія Раджабава прадракла, што адносіны паміж Масквой і Мінскам будуць жахлівымі. Ну, а што яна сказала з нагоды самога Аляксандра Лукашэнкі, гэта трэба бачыць і чуць.Падзяліцца навіной:
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расійскія тэлеканалы працягваюць здзеквацца з Аляксандра Лукашэнкі. На днях ТБ вуснамі празорцаў распавяло, калі ў Беларусі зменіцца кіраўнік дзяржавы. ...
|
|